Мечыслаў Браніслававіч Касцюк
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мечыслаў Браніслававіч Касцюк (нар. 9 жніўня 1952, в. Саваздзякі Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці) — беларускі палітык.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Стаўрапольскі сельскагаспадарчы інстытут (вучоны аграномэканаміст), Мінскую вышэйшую партыйную школу (партыйнае і савецкае будаўніцтва), Акадэмію кіравання пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь (менеджар-эканаміст).
Працоўную дзейнасць пачаў мадэльшчыкам на заводзе «Чырвоны металіст» у горадзе Стаўрапалі. Працаваў аграномам калгаса «Чырвоны Кастрычнік» Дзятлаўскага раёна. Служыў у радах Узброеных Сіл. Быў другім і першым сакратаром Дзятлаўскага райкама ЛКСМБ, загадчыкам сельскагаспадарчага аддзела, другім сакратаром Дзятлаўскага райкама КПБ. Займаў пасады старшыні Дзятлаўскага райвыканкама, старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню Гродзенскага аблвыканкама, старшыні Слонімскага райвыканкама.
Выбіраўся дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны ордэнам Пашаны, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[1].
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads