Мешхед
горад у Іране From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мешхед (перс.: مشهد) — другі горад у Іране пасля Тэгерана паводле колькасці насельніцтва. Знаходзіцца ў даліне ракі Кешэфруд. Адміністрацыйны цэнтр астана Харасан. Чыгуначная станцыя, вузел аўтадарог. Аэрапорт. Гандлёва-прамысловы цэнтр.
Remove ads
Насельніцтва
2 772 287 жыхароў (2011). Каля 95 % насельніцтва — персы.
Геаграфія і клімат
Плошча горада і яго наваколляў перавышае 27000 квадратных кіламетраў. Ён размешчаны прыблізна ў дзевяцістах кіламетрах ад сталіцы Ірана, Тэгерана, на паўночным усходзе краіны. Знаходзіцца недалёка ад горных мясцовасцей Хезер-Дары і Гарэ-Даг на вышыні прыблізна 980 метраў.
Remove ads
Прамысловасць
Тэкстыльная, дрэваапрацоўчая, цэментная, харчасмакавая, гарбарная, металаапрацоўчая. Дыванаткацтва.
Архітэктура
Свяшчэнны горад мусульман-шыітаў. Культавы ансамбль (12-19 ст.) вакол магілы імама Рэзы, у тым ліку 5 медрэсэ, мячэць Гахаршад (15 ст.). Паблізу Мешхеда — магіла персідскага і таджыкскага паэта Фірдаўсі, мячэці маўзалеі 14-17 ст.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 327. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (Т. 10).
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads