Лаганец асенні

From Wikipedia, the free encyclopedia

Лаганец асенні
Remove ads

Лагане́ц асенні[1] (Scorzoneroides autumnalis) — від травяністых раслін сямейства Астравыя (Asteraceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Remove ads

Назва

Лаганец асенні, млячай (млечай), залатушная трава[2].

Батанічнае апісанне

Thumb
Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Расліна вышынёй 15—40 см голая або апушаная. Сцяблы дугападобна ўзнятыя, вілавата разгалінаваныя. Лісце ў прыкаранёвай разетцы, вузкаланцэтнае, выемчата-зубчастае, сцябловае — дробнае, лускападобнае. Кветкі двухполыя, жоўтыя, з доўгім язычковым 5-зубчастым вяночкам, у адзіночных кошыках. Абгортка з павуцініста-апушаных ланцэтных лісцікаў. Плод — бурая сямянка, з чубком з перыстых аднарадковых валаскоў.

Remove ads

Біялогія і экалогія

Расце на лугах, ускрайках палёў, лясных палянах і ўзлесках, каля дарог і жылля. Цвіце ў чэрвені—жніўні. На тэрыторыі Беларусі з’яўляецца відам прыроднай флоры.

Хімічны склад

Тэрпеноіды: α-амірын, β-амірын. Каўчук. Каратыноіды. Стэроіды: β-сітастэрын.

Падземная частка Тэрпеноіды: 8-дэзокснлактуцын, яквіленін. Каратыноіды.

Надземная частка Стэроіды. Алкалоіды. Лейкоантацыяны. Дубільныя рэчывы. Флаваноіды.

Лісце Тэрпеноіды: 8-дэзоксілактуцын, яквіленін. Каратыноіды: віалаксанцін. Флаваноіды: лютэалін. Нектар. Вугляводы: цукроза. Тэрпеноіды: 8-дэзоксілактуцын, яквіленін. Каратыноіды. Вітаміны: токаферол.

Насенне тлусты алей 24 %.

Remove ads

Выкарыстанне і ўласцівасці

Выкарыстоўваецца як лекавая расліна: надземная частка адвар — пры рэспіраторных інфекцыях; вонкава (ванны) — седатыўнае для дзяцей. На Палессі — пры захворваннях печані і дыскінезіі жоўцевых пратокаў. З’яўляецца меданосам, а таксама пашавай раслінай.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 73. — 160 с. 2 350 экз.

Літаратура і крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads