Млынок (возера)
возера ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Млыно́к — возера ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці, у басейне ракі Нарач. Знаходзіцца за 7 км у паўднёва-заходнім напрамку ад горада Мядзел, за 4 км на паўднёвы захад ад вёскі Шыкавічы, паміж азёрамі Падшап’е і Градскае і прыкладна на аднолькавай адлегласці ад іх. Уваходзіць у склад гідралагічнага заказніка «Чарэмшыцы». Адносіцца да Нарачанскай групы азёр [1]'. Возера з’яўляецца непраточным.
Плошча паверхні возера — 0,07 км². Даўжыня — 0,4 км, найбольшая шырыня — 0,2 км, даўжыня берагавой лініі — 1,1 км.
Катлавіна возера выцягнутая з поўначы на поўдзень, прадаўгаватай формы, рэшткавага тыпу. Водазборная тэрыторыя забалочаная, пакрытыя лесам, узвышаная на захад і паўднёвы захад. Берагі нізкія, часткова балоцістыя, густа парослыя хмызняком. Прыбярэжная расліннасць не развітая. Асаблівасці катлавіны і дна мала даследаваныя.
Вада возера — гідракарбанатна-кальцыевая, трафічны статус вадаёма — дыстрофны.
Возера месціцца ў запаветнай зоне, знаходжанне чалавека ў якой забаронена (акрамя навуковых даследаванняў)[2]. Рыбная лоўля ў Млынцы строга забаронена.
На поўдзень ад возера знаходзіцца вялікае балота.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads