Мнаганожка звычайная
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мнаганожка звычайная, Плавун, Плывун[1][2] (Polypodium vulgare), папараць салодкая — від травяністых папарацей роду Мнаганожка сямейства Мнаганожкавыя.
Remove ads
Распаўсюджванне і асяроддзе пражывання
Барэальны горна-лясны рэліктавы від. Распаўсюджаная ва ўмеранай частцы Паўночнага паўшар’я (лясная, горна-лясная, субальпійская, горна-тундравая зоны), у шэрагу месцаў умеранага пояса. Сустракаецца ў паўночных, заходніх і цэнтральных раёнах Усходняй Еўропы, Крыме, на Каўказе, у Заходняй Сібіры, Сярэдняй Азіі, Паўночнай Амерыцы.
Расце ў рашчэлінах скал і на замшэлых камянях. На тэрыторыі Беларусі месцы росту: мінеральныя грунтавыя агаленні на схілах у далінах рэк і катлавінах азёр; радзей пні, каранёвыя лапы, паваленыя ствалы дрэў і замшэлыя валуны ў мяшаных, сасновых, саснова-яловых і шыракалістых лясах і зараснікі хмызняку. Адзіная папараць-эпіфіт, якая расце ў Сярэдняй Расіі.
Remove ads
Батанічнае апісанне

Нізкарослая вечназялёная папараць з скурыстымі, пальчата-складанымі лістамі да 20 см даўжынёй.
Карэнішча паўзучае, пакрыта залаціста-карычневай лускою, мае салодки смак, дзякуючы якому атрымала народную назву «салодкі корань».
Сорусы размешчаны ў два шэрагі ўздоўж цэнтральнай жылкі, першапачаткова яны залацістыя, пазней цямнеюць. Споры саспяваюць ў першай палове лета[3].
Remove ads
Ахова
Занесена ў Чырвоную кнігу Беларусі 1-га і 2-га выданняў (1981, 1993). Ахоўваецца ў Польшчы.[4]
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 102. — 160 с. — 2 350 экз.
- Добровольский В. Н. Смоленский областной словарь. Смоленск, 1914
- Мнаганожка ў Энцыклапедыі дэкаратыўных садовых раслін
- Мнаганожка звычайная ў Чырвонай кнізе Беларусі(недаступная спасылка)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads