Мнемэ (спадарожнік)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мнемэ (ад стар.-грэч.: Μνήμη) — нерэгулярны спадарожнік Юпітэра, вядомы таксама як Юпітэр XL.

Хуткія факты Мнемэ, Гісторыя адкрыцця ...
Remove ads

Адкрыццё

Быў выяўлены 6 лютага 2003 г. групай астраномаў з Гавайскага ўніверсітэта пад кіраўніцтвам Скота Шэпарда і атрымаў часовае абазначэнне S/2003 J 21. У сакавіку 2005 года Міжнародны астранамічны саюз прысвоіў спадарожніку афіцыйную назву Мнемэ, імя адной з муз.

Арбіта

Мнемэ здзяйсняе поўны абарот вакол Юпітэра на адлегласці ў сярэднім 21.069.000 км за 620 дзён і 58 хвілін. Арбіта мае эксцэнтрысітэт 0,2273. Нахіл рэтраграднай арбіты да лакальнай плоскасці Лапласа 148,6 °. Належыць да групы Ананкэ.

Фізічныя характарыстыкі

Дыяметр Мнемэ складае каля 2 км. Шчыльнасць ацэньваецца 2,6 г/см³. Спадарожнік складаецца як мяркуецца, з пераважна сілікатных парод. Вельмі цёмная паверхня мае альбеда 0,04. Зорная велічыня +23,3 m.

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads