Моймір I
першы вялікамараўскі князь (830–846) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Моймір I — першы вядомы з крыніц князь вялікамараўскі (830—846). Спрабаваў аб’яднаць шматлікія славянскія плямёны Сярэдняга Падунаўя. У час уладарства Мойміра I паскорылася развіццё феадальных адносін, пачалося пранікненне хрысціянства. Моймір I праводзіў актыўную знешнюю палітыку. Каля 833 далучыў да Вялікамараўскай дзяржавы Нітранскае княства. У 846 германскі кароль Людовік Нямецкі сагнаў Мойміра I са стальца.

Remove ads
Біяграфія
Шлях да ўлады
На пачатку IX стагоддзя аб’яднаў пад сваёй беспасярэдняй уладай славянскія плямёны на поўнач ад Дуная, стаў валадаром Мараўскага княства — славянскай дзяржавы, размешчанае ў басейне ракі Морава, левай прытоцы сярэдняга Дуная.
Упершыню назва Маравія згадваецца ў заходніх крыніцах у 822 годзе, калі паслы мараванаў, сярод іншых паслоў славян, прыбылі да двара імператара Франкскай дзяржавы Людовіка I Набожнага[1], аднак ці быў ужо тады Моймір I князем, дакладна не вядома. Князем Моймір названы ў летапісах у 830 годзе.
Царкоўная палітыка
Дзеля пашырэння хрысціянства ў Маравіі кароль Усходне-франкскага каралеўства Людовік II Нямецкі ў 829 годзе перадаў землі мараванаў пад юрысдыкцыю біскупства Пасау. Князь Моймір падтрымліваў хрысціянскіх місіянераў, спрыяючы пашырэнню хрысціянства. У 831 годзе біскуп Рэгінар Пасаўскі хрысціў Мойміра I і ўсіх мараванаў[2].
Князяванне
Моймір вызнаў над сабой сюзерэнітэт (намінальнае вяршынства) франкскіх імператараў, але захаваўшы поўную палітычную аўтаномію.
У 833 годзе зарганізаваў выправу на Нітранскае княства на тэрыторыі сучаснай заходняй часткі Славакіі. Выгнаўшы тамтэйшага князя Прыбіну, Моймір злучыў мараўскія і нітранскія землі ў адзіную дзяржаву, якая пазней ператварылася ў каралеўства Вялікамаравія. Прыбіна, схаваўшыся ў франкаў, атрымаў у валоданне Блатэнскае княства.
Скарыстаўшыся раздраем у Каралінгскай імперыі, Моймір I на пачатку 840-х гадоў паспрабаваў скінуць франкскае ярмо. У адказ кароль Усходне-франкскага каралеўства Людовік II уварваўся ў Маравію ў жніўні 846 года, скінуў Мойміра і паставіў новым князем яго пляменніка Расціслава[3]. Звесткі пра далейшы лёс Мойміра I адсутнічаюць: магчыма, ён загінуў або ўцёк падчас уварвання.
У гэтым жа годзе Вялікамаравія таксама была ўспадкавана яго пляменнікам.
Remove ads
Гл. таксама
- 53285 Моймір — астэроід, названы ў гонар князя.
Зноскі
- Аналы каралеўства франкаў (822).
- Sommer, Petr, «Bohemia and Moravia», in Berend, Nora, Christianization and the rise of Christian monarchy : Scandinavia, Central Europe and Rus' c. 900—1200, Cambridge, UK; New York: Cambridge University Press, pp. 214—262
- Фульдскія аналы (846).
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads