Малочны Мір
беларуская кампанія па вытворчасці малака From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
ААТ «Малочны Мір» (руск.: Моло́чный мир) — беларуская кампанія па вытворчасці малака, якая размешчана ў Гродна.[6]
Remove ads
Апісанне
Спецыялізуецца на вытворчасці натуральнамалочнай прадукцыі, марожанага, масла, сыроў цвёрдых, мяккіх, плаўленых. Акрамя таго, у аб’ёме вытворчасці маецца немалая доля прадукцыі, што выпрацоўваецца не з малака: вада, напоі, маянэз. З’яўляючыся прадпрыемствам бесперапыннага цыкла вытворчасці, перапрацоўвае парадку 730 т малака ў суткі, налічваючы ў сваім асартыменце больш за 200 відаў прадукцыі.
Гісторыя
У 1938 створаны Гродзенскі гарадскі малочны камбінат. Вытворчыя магутнасці камбіната складалі да 10 тон у змену. У мэтах пашырэння і павелічэння аб’ёмаў вытворчасці ў 1967 годзе была праведзена першая рэканструкцыя, якая дазволіла павялічыць вытворчую магутнасць да 50 тон малака ў змену. У 1993 годзе была праведзена другая значная рэканструкцыя, якая дазваляе прадпрыемству вырабляць да 240 тон у суткі. У лістападзе 1996 года Гродзенскі малочны камбінат быў ператвораны ў ААТ «Гродна Малкамбінат». Згодна рашэння Адміністрацыі СЭЗ «Гроднаінвест» ад 22 мая 2007 года № 30 ААТ «Гродна Малкамбінат» перайменаваны ў ААТ «Малочны Мір».
Remove ads
Узнагароды
- Ордэн Працоўнай Славы (2023)[7]
Зноскі
- Беларуская служба Радыё «Свабода» — 2024. Праверана 14 студзеня 2025.
- Беларускае тэлеграфнае агенцтва — 2021. Праверана 14 студзеня 2025.
- https://ekskursii.by/by/?Dostoprimechatelnosti_Belarusi=16044_ — 2025. Праверана 14 студзеня 2025.
- https://milk.by/upload/doc/Аудиторское%20заключение%20и%20бухгалтерская%20отчетность.pdf — 2024. Праверана 14 студзеня 2025.
- https://milk.by/upload/doc/%D0%90%D1%83%D0%B4%D0%B8%D1%82%D0%BE%D1%80%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B5%20%D0%B7%D0%B0%D0%BA%D0%BB%D1%8E%D1%87%D0%B5%D0%BD%D0%B8%D0%B5%20%D0%B8%20%D0%B1%D1%83%D1%85%D0%B3%D0%B0%D0%BB%D1%82%D0%B5%D1%80%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F%20%D0%BE%D1%82%D1%87%D0%B5%D1%82%D0%BD%D0%BE%D1%81%D1%82%D1%8C.pdf — 2024. Праверана 14 студзеня 2025.
- «Молочный мир» слил в канализацию почти 20 тысяч тонн творожной сыворотки. Возбуждено дело (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (29 мая 2018). Архівавана з першакрыніцы 29 мая 2018. Праверана 24 верасня 2018.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads