Монтэ-Роза

From Wikipedia, the free encyclopedia

Монтэ-Розаmap
Remove ads

Монтэ-Роза (італ.: Monte Rosa, фр.: Mont Rose) — горны масіў, размешчаны ў кантоне Вале, Швейцарыя, і італьянскіх абласцях П'емонт і Вале-д’Аоста. Частка Пенінскіх Альпаў і знаходзіцца ў тым жа горным ланцугу, што і Матэргорн.

Хуткія факты Монтэ-Роза?, Найвышэйшы пункт ...

Высокі пік масіва — пік Дзюфур узвышаецца на 4634 м і з’яўляецца найвышэйшай вяршыняй Швейцарыі.

На фірнавых палях паўночных схілаў масіва Монтэ-Роза бярэ свой пачатак найбуйнейшы ледавік Пенінскіх Альпаў — Горнер (даўжыня складае 14,1 км, плошча — 68,9 км²), які складаецца з 8 патокаў, якія зліваюцца. Галоўным вытокам ледавіка Горнер з’яўляецца ледавік Монтэ-Роза.

На адной з вяршыняў Монтэ-Роза пахаваны мысліцель-традыцыяналіст сярэдзіны XX стагоддзя Юліус Эвола.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads