Юліус Эвола

From Wikipedia, the free encyclopedia

Юліус Эвола
Remove ads

Джу́ліё Чэ́зарэ Андрэ́а Э́вала (італ.: Giulio Cesare Andrea Еvola, 19 мая 1898 — 11 чэрвеня 1974), больш вядомы як Юліус Э́вала, або Эвола (Julius Еvola) — італьянскі філосаф, мастак-дадаіст, паэт-авангардыст, эзатэрык.

Хуткія факты Юліус Эвола, Імя пры нараджэнні ...
Remove ads

Вымаўленне прозвішча

Прозвішча Еvola італьянцы вымаўляюць з націскам на першы склад, а ўсё прозвішча вымаўляецца як «Э́-во-ля»[4]. У расійскім ужытку з пачатку 1990-х замацавалася памылковая форма «Эво́ла» з націскам на другі склад, адтуль памылка перадалася чытачам Беларусі і Украіны. У еўрапейскіх мовах прозвішча гучыць, як і ў арыгінальным італьянскім вымаўленні, з націскам на першы склад.

Жыццяпіс

У пачатку жыццёвага шляху вядомасць здабыў як мастак-дадаіст[5], быў адным з ідэолагаў еўрапейскага мастацкага руху дадаістаў.

Аддаліўшыся ад дадаізму, зведаў асабісты крызіс, выбрацца з яго дапамаглі штудыі нямецкай філасофіі, для гэтага вывучыў нямецкую мову.

Пераадолеўшы крызіс, у зусім новай ролі Ю. Эвала выступіў, выдаўшы кнігу «Паганскі імперыялізм[ru]» (1928). Кніга была поўная максімалісцкіх сцвярджэнняў, якія пазней аўтар вытлумачваў у больш памяркоўным стылі. Крытычна ён пазней ставіўся і да самой назвы, бо ў кнізе няма гаворкі пра імперыялізм экспансіянісцкага тыпу, але апісваецца «Імперыя» як іерархічная сацыяльная выбудова. «Паганскі імперыялізм» быў больш прыхільна сустрэты ў Нямеччыне, чым у роднай Эвалу Італіі.

Thumb
Карціна Ю. Эвалы «Гарбата а 5-й вечара», 1917
Thumb
Нямецкае выданне «Паганскага імперыялізму» (1933)

Тыя ж ідэі больш разгорнута Ю. Эвала выклаў у грунтоўнай двухтамовай кнізе «Паўстанне супраць цяперашняга свету[ru]» (1934)[6]. У кнізе багата выкарыстоўваецца фактура з міфалогіі і гісторыі Еўропы. Гэтая кніга па сёння з’яўляецца «настольнай» для сучасных еўрапейскіх традыцыяналістаў. Шырокія экскурсы ў міфалогію, у духу Дж. Фрэзэра, суправаджаюцца ацэнкай іх у рэчышчы Р. Генона, іншага ідэолага еўрапейскага традыцыяналізму.

У пасляваенны час Ю. Эвала адну за адной выдае падобныя зместам кнігі «Арыентацыі» (1950)[7] ды «Людзі і руіны» (1953), у якіх прапануе сваё асэнсаванне пасляваеннага свету. Крыху пазней да іх дадаецца кніга «Верхам на тыгры» (1961)[8]. Па словах Эвалы, гэтыя кнігі былі скіраваныя найперш на сучасную яму моладзь.

Падсумоўвае пройдзены жыццёвы шлях Эвала ў аўтабіяграфічнай кнізе «Шлях цынобры» (1963).

Remove ads

Раненне

У сваёй аўтабіяграфіі Эвала расказвае і пра здарэнне, якое паўплывала на ўсё яго пасляваеннае жыццё: у 1945 годзе ў аўстрыйскай Вене Эвала трапляе пад артабстрэл саюзнікаў, атрымлівае раненне, у выніку якога да канца жыцця яго ніжнія канечнасці былі паралізаваныя.

Лячэбнай рэабілітацыяй, апроч як у першыя гады пасля ранення, Эвала займацца не хацеў, бо бачыў у сваёй асабістай немачы метафару палітычнай і духоўнай немачы ўсёй Еўропы ў пасляваенны час. Такая пазіцыя кантрастуе з тым, што ў даваенны час Эвала быў актыўным турыстам і альпіністам.

Даследаванні эзатэрызму

Ю. Эвала вядомы таксама і як аўтар кніг на эзатэрычныя тэмы: «Герметычная традыцыя» (1931), «Міф крыві» (1937), «Дактрына абуджэння: нарысы пра будыйскую аскезу» (1943), «Ёга магутнасці» (1949)[9], «Метафізіка пола» (1958)[10], «Даасізм» (1972) і інш.

У адрозненне ад іншай Эвалавай пісанай спадчыны, гэтыя кнігі перакладаюцца і выдаюцца радзей.

Эвала і фашызм

Эвала ніколі не ўваходзіў у італьянскую фашысцкую партыю Б. Мусаліні. Ён крытыкаваў біялагічны расізм і гэтую крытыку паслядоўна выклаў у пасляваеннай кнізе «Крытыка фашызму справа[ru]» (1964)[11].

У красавіку-снежні 1951 года быў арыштаваны і абвінавачаны ў супрацоўніцтве з фашысцкім рэжымам і ў інспірацыі пасляваенных неафашысцкіх суполак, але суд яго апраўдаў і вызваліў. У сваёй абарончай прамове ў судзе Эвала абвяшчаў, што яго светапогляд ніяк не фашызм, а традыцыяналізм.

Remove ads

Забароны ў Рэспубліцы Беларусь

Рашэннем суда Цэнтральнага раёна г. Мінска ад 21 чэрвеня 2017 г. у Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў уключаныя «размешчаныя на інфармацыйных рэсурсах сеткі Інтэрнэт электронныя копіі (тэкставыя файлы) друкаваных выданняў» — кніг Ю. Эвалы «Людзі і руіны», «Метафізіка вайны», «Паганскі імперыялізм».

Тэкст гэтага судовага рашэння не датычыцца саміх друкаваных выданняў, а толькі іх электронных копій, таму і ў РСЭМ яны пазначаныя не як «Кніжныя выданні», а як «Інфармацыйная прадукцыя». З гэтай прычыны, напрыклад, кнігі «Людзі і руіны» ды «Метафізіка вайны» вольна прадаюцца на беларускім сайце Ozon.by[12].

Remove ads

Зноскі

1. Julius Evola

2. Giulio or Julius Evola // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Julius Evola // Vegetti Catalog of Fantastic Literature

4. Julius Evola - 15 artworks(нявызн.). WikiArt. Visual Art Encyclopedia.
5. Юлиус Эвола. Восстание против современного мира (руск.). Электронная библиотека RoyalLib.com.
6. Юлиус Эвола. Ориентации (руск.). Электронная библиотека RoyalLib.com.
7. Юлиус Эвола. Оседлать тигра (руск.). Электронная библиотека RoyalLib.com.
8. Юлиус Эвола. Йога могущества (руск.). Электронная библиотека RoyalLib.com.
9. Юлиус Эвола. Метафизика пола (руск.). Электронная библиотека RoyalLib.com.
10. Юлиус Эвола. Фашизм: критика справа (руск.). Электронная библиотека RoyalLib.com.
11. Юлиус Эвола(недаступная спасылка). Ozon.by. Праверана 30 жніўня 2025.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads