Морыц Бляйбтрой
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Морыц Бляйбтрой (ням. Moritz Bleibtreu, нар. 13 жніўня 1971, Мюнхен) — нямецкі акцёр , сын актрысы Монікі Бляйбтрой і акцёра Ганса Брэнера.
Remove ads
Біяграфія
Морыц Бляйбтрой нарадзіўся ў Мюнхене, вырас у Гамбургу. Будучы сынам акцёраў, ужо дзіцем пачаў здымацца ў тэлевізійных фільмах. У 11-м класе кінуў школу. Наведваў акцёрскія курсы ў Нью-Ёрку. Вярнуўшыся ў Германію, граў у тэатры, здымаўся на тэлебачанні.
Шырокую вядомасць Морыцу Бляйбтрою прынеслі кінафільмы «Дастукацца да нябёсаў» Яна Томаса, «Бяжы, Лола, бяжы» Тома Тыквера і «Месяцавы тата» Бахціяра Худайназарава. У 1998 годзе прыняў рашэнне не здымацца больш у тэлефільмах. І з тых часоў сапраўды не ўдзельнічаў ні ў адным тэлевізійным праекце.
Remove ads
Фільмаграфія
- Жанчыны-агенты (2008)
Зноскі
- Moritz Bleibtreu // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Moritz Bleibtreu // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Deutsche Nationalbibliothek Record #124512887 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads