Моталь Абелевіч Блінчыкаў
дзеяч КПЗБ у Заходняй Беларусі (1896—1935) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мо́таль Я́каўлевіч Блі́нчыкаў (партыйныя псеўданімы: Л. Якаўлеў, Абрам, Леў; 13 (25) сакавіка 1896, Краслава, Віцебская губерня, цяпер Латвія — 11 лістапада 1935) — дзеяч камуністычнага рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі.
Remove ads
Біяграфія
У 1912—1915 гадах вёў работу ў прафсаюзах Віцебска, быў пад уплывам Бунда. У 1916—1917 гадах вёў рэвалюцыйную прапаганду сярод салдат, двойчы арыштоўваўся. З 1919 года ў Чырвонай Арміі, намеснік начальніка палітычнага аддзела 17-й дывізіі на Заходнім фронце[1].
Пасля другога абвяшчэння незалежнасці Беларускай ССР (31 ліпеня 1920) у Менску. З канца 1920 года намеснік народнага камісара працы Беларускай ССР. З лістапада 1921 года на падпольнай рабоце ў Заходняй Беларусі, якая паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года апынулася ў складзе Польшчы. Займае пасаду сакратара Беластоцкага акруговага камітэта КПП. У 1922—1928 гадах зняволены ў польскай турме.
У 1928—1935 гадах сябра Бюро ЦК КПЗБ, кіраўнік Краявога сакратарыята ЦК КПЗБ, прадстаўнік ЦК КПЗБ пры ЦК КП(б)Б. Дэлегат I (1928) і II (1935) з’ездаў КПЗБ, VI (1932) з’езда КПП, VII (1935) кангрэса Камінтэрна[2]. Праводзіў заняткі ў Менскай школе КПЗБ.
Remove ads
Бібліяграфія
- Заходняя Беларусь. Менск, Беларускае дзяржаўнае выдавецтва, 1931 (пад псеўданімам Л. Якаўлеў)
- Што такое «Прампартыя» і за што яе судзіў Вярхоўны суд СССР. Менск, 1931
- Заходняя Беларусь. Менск, Беларускі аддзел Цэнтрвыдаву народаў СССР, 1931 (пад псеўданімам Л. Якаўлеў)[3]
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads