Мсціслаў Давыдавіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мсціслаў Давыдавіч
Remove ads

Мсціслаў Давыдавіч (у хрышчэнні Фёдар; 1193—1230) — вялікі князь смаленскі (1219—30).

Хуткія факты Мсціслаў Давыдавіч, Нараджэнне ...

Біяграфічныя звесткі

Сын Давыда Расціславіча. Атрымаў Смаленскае княства пасля таго, як яго пакінуў князь Уладзімір Рурыкавіч. В. М. Тацішчаў згадвае Мсціслава Давыдавіча пад 1217 і 1221 гадамі як князя полацкага. Паводле Наўгародскага першага летапісу малодшага зводу, захапіў Полацк 17 студзеня 1222 года, пасадзіў там свайго родзіча Святаслава Мсціславіча. У «Хроніцы Лівоніі» Генрыха Латвійскага ўспамінаецца як удзельнік заключэння гандлёвага дагавору (1222) з Рыгай ад імя Полацка і Віцебска. Верагодна, у той час Мсціслаў Давыдавіч трымаў гэтыя гарады або яны знаходзіліся ў залежнасці ад яго. Заключыў дагавор 1229 года з Рыгаю і Гоцкім берагам ад імя Смаленска, Віцебска і Полацка.

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads