Музей-бібліятэка Сімяона Полацкага
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Музей-бібліятэка Сімяона Полацкага размешчаны як і Музей беларускага кнігадрукавання ў будынку былой Брацкай школы Полацкага Богаяўленскага манастыра, помніка архітэктуры XVIII стагоддзя.
Remove ads
Гісторыя
Музей быў адкрыты 25 сакавіка 1994 г. на базе некалькіх выставачных залаў Музея беларускага кнігадрукавання.
Канцэпцыя
Музей аформлены ў стылі заходнееўрапейскай бібліятэкі XVII—XVIII стагоддзяў. У інтэр'еры — двухузроўневае размяшчэнне кніжных шафаў, бюсты вучоных, а пасярэдзіне чытальнай залы — глобус (самы вялікі ў Беларусі). Мастацкую канцэпцыю распрацаваў І. Куржалаў[1].
У памяшканні музея-бібліятэкі праходзяць розныя прэзентацыі, сустрэчы з вядомымі паэтамі і пісьменнікамі, навуковыя канферэнцыі. Працуе чытальная зала на 10 месцаў.
Remove ads
Экспазіцыя
Музейная экспазіцыя распавядае пра розныя перыяды жыцця Сімяона Полацкага. Значнае месца адводзіцца літаратурнай і выдавецкай дзейнасці паэта-асветніка. У музеі захоўваюцца арыгіналы яго кніг: «Жэзл праўлення» (1753), «Тастамент» (1680), «Вячэра душэўная» (1683), кнігі XVII—XVIII стагоддзяў, копіі рукапісаў, працы даследчыкаў жыцця знакамітага палачаніна.
Экспазіцыйная плошча складае 134,5 кв. м, на якіх выстаўлена 145 музейных прадметаў. Акрамя таго, тут захоўваецца частка калекцыі друкаваных выданняў з фондаў Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка і фонд навуковай бібліятэкі.
Зноскі
- Музей-бібліятэка Сімяона Полацкага(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 25 чэрвеня 2013.
Литература
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads