Музей Славы Магілёўшчыны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Музей Славы Магілёўшчыны (руск.: Музей Славы Могилёвщины) — музей у горадзе Магілёве, побач з Буйніцкім полем[1].
Гісторыя
Напярэдадні 80-й гадавіны абароны Дняпроўскай мяжы ініцыятыўная група ў складзе кіраўнікоў грамадскіх арганізацый, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, пошукавікаў і грамадскасці Магілёва выступіла з прапановай аб рэканструкцыі мемарыяльнага комплексу «Буйніцкае поле» і стварэнні музея[2].
Узвядзенне музея пачата ў 2023 годзе.
Экспазіцыя размясцілася на двух паверхах будынка, пабудаванага ў выглядзе Ордэна Айчыннай вайны. Гэта сімвалічна, бо Магілёў быў удастоены гэтай узнагароды за мужнасць і стойкасць, праяўленыя працаўнікамі горада ў гады Вялікай Айчыннай вайны, а таксама за поспехі, дасягнутыя ў гаспадарча-культурным будаўніцтве.
5 ліпеня 2025 года музей афіцыйна адкрыты[1][3]. У адкрыцці музея прыняў удзел Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка[4][5].
Музей з'яўляецца філіялам установы культуры «Магілёўскі абласны краязнаўчы музей імя Я.Р. Раманава».
На тэрыторыі размешчаны Алея Славы. Абласная Дошка гонару.
Remove ads
Экспазіцыя
У экспазіцыі музея адлюстравана наступная тэматыка: «Магілёўшчына на скрыжаваннях гісторыі», «Напярэдадні. Магілёўшчына ў 1930-я гг.», «Магілёўшчына ў гады Вялікай Айчыннай вайны», «Землякі ў лакальных войнах. Воіны-афганцы», «Працоўная Слава Магілёўшчыны». Усяго 16 экспазіцыйных тэм.[6]
Тэмы музейных экспазіцый
1 паверх
- Зала № 1, № 2 «Магілёў даваенны. Напярэдадні...»
- Зала № 3 «Пачатак вайны...»
- Зала № 4 «Землякі на франтах Вялікай Айчыннай вайны»
- Зала № 5 «Авіяцыя ў абароне Магілёва і Дняпроўскай мяжы»
- Зала № 6 «Артылерыя ў баране Магілёва і Дняпроўскай мяжы»
- Зала № 7 «Народнае апалчэнне. Міліцыя і службы дзяржбяспекі ў абароне г. Магілёва і Дняпроўскай мяжы»
- Зала № 8 «Баі на Буйніцкім полі. Легендарны 388-ы стралковы полк С. Ф. Куцепава»
- Зала № 9 «Апошнія дні абароны. Арганізацыя выхаду з акружэння»
- Зала № 15 «Землякі ў лакальных войнах. Воіны-афганцы»
- Зала № 16 «Працоўная Слава Магілёўшчыны»
2 паверх
- Зала № 10 «Акупацыя»
- Зала № 11 «Падпольны рух»
- Зала № 12 «Партызанскі рух»
- Зала № 13 «Дыверсія на станцыі Асіповічы Магілёўскай вобласці»
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads