Музей Сярэдневякоўя (Парыж)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Музе́й Сярэ́дневяко́ўя (фр.: musée du Moyen Âge – thermes et hôtel de Cluny).
Remove ads
Гісторыя
Поўная назва музея (літаральна: «Музей Сярэдневякоўя — тэрмы і асабняк Клюні») змяшчае кароткі пераказ гісторыі будынка: на месцы рымскіх тэрм у XIII стагоддзі будуецца манастыр ордэна Клюні, у канцы XV стагоддзя абат Жак Амбуазскі (фр.: Jacques d'Amboise) дабудоўвае да кляштара асабняк. Падчас Французскай Рэвалюцыі манастыр нацыяналізаваны, у 1832 годзе тут размяшчаецца прыватны музей, які выкуплены дзяржавай у 1843 годзе.
Remove ads
Экспазіцыя
Сам будынак музея з’яўляецца не апошнім яго экспанатам: як гала-раманская частка, так і сярэднявечны асабняк.
У музеі прадстаўлены:
- драўляныя і каменныя скульптуры (XII—XIII стагоддзя)
- габелены
- вітражы
- мініяцюры
- вырабы з слановай косткі
- прадметы побыту (замкі, ключы, манеты, інструменты)
Статуі сабора Парыжскай Божай Маці
Падчас Французскай рэвалюцыі сабор Парыжскай Божай Маці спыніў выконваць функцыі рэлігійнага збудавання. Пры гэтым якабінскі Канвент абвясціў, што «ўсе эмблемы ўсіх царстваў павінны быць сцёртыя з твару зямлі». Асобны загад Рабесп’ера прадпісваў абезгаловіць каменных каралёў з фасада сабора.
Галовы іудзейскіх цароў знайшліся толькі ў 1978 годзе падчас рамонту ў склепе Французскага банка знешняга гандлю. Да таго часу зноў асвячоны і рэстаўрыраваны ў XIX стагоддзі сабор ужо ўпрыгожвалі копіі разбураных статуй. Знойдзеныя арыгіналы прадстаўлены ў музеі Клюні.
Габелены «Дама з аднарогам»

Шэсць габеленаў, пяць з якіх прысвечаны пяці пачуццям чалавека.
Назва серыі не арыгінальная, яна была прыдумана ў XIX стагоддзі. Ні арыгінальная назва, ні аўтар габеленаў невядомыя.
Remove ads
Гісторыя будынка
На думку акадэміка Карастоўцава, да рымскай эпохі на месцы цяперашняга будынка атэля Клюні знаходзіўся храм Ісіда.
Практычная інфармацыя
Музей знаходзіцца на тэрыторыі Лацінскага Квартала па адрасе 6 place Paul Painlevé.
Час працы: кожны дзень акрамя аўторка з 09:15 па 17:45. Музей зачынены 1 студзеня, 1 мая і 25 снежня.
Гл. таксама
Зноскі
- Ministry of Culture of France Fréquentation des Musées de France — Ministry of Culture of France. Праверана 10 кастрычніка 2021.
- Muséofile — ministère de la Culture. Праверана 27 студзеня 2022.
- Séverine Lepape à la tête du musée de Cluny // Le Quotidien de l'art — 2019. — ISSN 2275-4407
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads