Музей анаталійскіх цывілізацый
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Музей анаталійскіх цывілізацый (турэцк.: Anadolu Medeniyetleri Müzesi) — музей у Анкары.
Remove ads
Гісторыя
Музей быў заснаваны ў 1921 г. па загадзе прэзідэнта Мустафы Атацюрка і размясціўся ў раёне гарадской крэпасці. Сюды былі перавезены археалагічныя помнікі з храма Аўгуста і Ромы і рымскай лазні . Пад патранажам прэзідэнта гістарычныя помнікі і творы мастацтва пачалі імкліва сцякацца ў Анкару, што паставіла пытанне аб прасторным музейным будынку. Неўзабаве пасля рэстаўрацыі музею былі перададзены архітэктурныя помнікі XV ст.: крыты рынак і караван-сарай Куршунлу Хан .
Канчаткова рэстаўрацыйныя работы былі завершаны толькі ў 1968 г., але для наведвальнікаў музей адкрыўся ўжо ў 1940 г., пасля аднаўлення вялікага памяшкання рынка. Сёння крыты рынак змяшчае сталую экспазіцыю музея.
Пасля заканчэння рэстаўрацыі будынка караван-сарая Куршунлу Хан там размясціліся даследчыя лабараторыі, бібліятэка, канферэнц-зала і тэхнічныя майстэрні.
У 1997 г. быў абвешчаны лепшым еўрапейскім музеем года.
Remove ads
Экспазіцыя

Экспазіцыя мае наступныя раздзелы: «Палеаліт» (знаходкі з пячоры Караін у Антальі); «Неаліт» (каменныя статуэткі багоў, гліняны посуд, касцяныя прылады працы для апрацоўкі зямлі, знойдзеныя каля вёсак Чаталхёюк і Хаджылар ); «Ранні бронзавы век» (прылады працы з медзі); «Бронзавы век» (прадметы з медзі рознага прызначэння з пахавальных комплексаў); «Хеты» (артэфакты, якія ілюструюць побыт людзей эпохі першага палітычнага саюза на тэрыторыі краіны); «Фракійцы» (знаходкі з месца былой сталіцы дзяржавы гэтага народа); «Урарту» (археалагічныя знаходкі, якія сведчаць пра значныя поспехі жыхароў гэтай краіны ў металургіі і архітэктуры); «Познія хеты».
У экспазіцыі дэманструюцца манеты, а таксама зброя, помнікі матэрыяльнай культуры і мастацтва, якія паходзяць са старажытнагрэчаскіх гарадоў, Рымскай і Візантыйскай імперый.
Remove ads
Галерэя
- Статуэтка аленя, сімвал хецкага бога
- Бронзавая статуя аголенай жанчыны, якая корміць дзіцё, знойдзеная ў грабніцы ў Харазтэпэ .
- Бронзавы рэлігійны штандар знойдзены ў Алакахёюку (2100-2000 гг. да н.э.), які сімвалізуе сусвет і выкарыстоўваўся хецкімі жрацамі.
- Сядзячая жанчына з Чатал-Хююка (прыкладна 6000-5500 гг. да н.э.)
- Дакладная копія хецкага помніка з Фасілара
- Статуя ў двары.
- Цырыманіяльны хецкі бронзавы прадмет з фігурамі быкоў і аленяў, якія раней выкарыстоўваліся ў якасці гарадскога герба Анкары.
- Хімера з дзвюма галовамі: чалавека і льва. Позні хецкі перыяд
- Галовы быкоў з Чатал-Хююка
- Рымская галава багіні (2 стагоддзе н.э.)
- Бронзавая таблічка з Чарум-Багазкёй, датаваная 1235 годам да нашай эры
- Рельефы з Алакахёюка .
- Ідал з Кюльтэпэ.
- Разьба па слановай косці, знойдзеная ў Алтынтэпэ .
- Арыгінальны рэльеф з Каралеўскай брамы ў Хатусе.
- Рэльефы калясніц з Кархеміша.
- Хуры і Шэры, быкі хецкага бога буры
- Статуя фрыгійскага перыяду, знойдзеная ў Багазкале.
Літаратура
- Музеі замежных краін : вучэб. дапам. для студэнтаў гіст. фак. спец. 1-23 01 12 «Музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны (па напрамках)». У 2 ч. Ч. 2. Музеі Азіі, Амерыкі, Аўстраліі, Афрыкі / Л. У. Бярэйшык, А. А. Гужалоўскі. — Мінск : БДУ, 2008. — 247 с. : іл. ISBN 978-985-485-855-5.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads