Мідас

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мідас
Remove ads

Мідас (стар.-грэч.: Μίδας, ?—691 г. да н.э.) — валадар Старажытнай Фрыгіі, герой старажытнагрэчаскай міфалогіі.

Хуткія факты Мідас, валадар Старажытнай Фрыгіі ...
Remove ads

Гістарычная асоба

Thumb
Магільня Мідаса

Мідас валадарыў у Фрыгіі ў другой палове VIII - пачатку VII ст. да н. э. Яго імя сустракаецца ў фрыгійскіх надпісах VII ст. У асірыйскіх крыніцах VIII - VII стст. ён вядомы як Міта. Каля Гордзіяна знаходзіцца курган Мідаса, у якім археолагі знайшлі каштоўныя прадметы мінуўшчыны. Герадот паведамляў, што Мідас быў першым малаазіяцкім кіраўніком, які прынёс дары храму Апалона ў Дэльфах.

Паводле гістарычных запісаў, у 691 г. да н.э. Мідас прайграў бітву кімерыйцам і скончыў жыццё самагубствам.

Remove ads

Міфічная асоба

Старажытнагрэчаскія міфы адносяць кіраванне Мідаса да розных перыядаў. Яго лічылі паслядоўнікам Арфея, прыпісвалі яму вялікія багацці. Згодна аднаму казанню, Мідас добра прыняў Сілена, аднаго з суправаджальнікаў Дыяніса, за што ў знагароду атрымаў магчымасць загадаць любое жаданне. Мідас папытаў, каб усё, да чаго ён дакранецца ператваралася ў золата. Але, калі жаданне было выканана, ён хутка зразумеў, што можа памерці ад голаду, бо нават ежа ў яго руках рабілася залатой. Мідас узмаліўся аб літасці і быў пазбаўлены свайго дару.

Згодна другому казанню, Мідас быў суддзём на музычным змаганні паміж Апалонам і Панам і прысудзіў перамогу Пану. За гэта Апалон зрабіў вушы фрыгійскага валадара як у асла. Мідас схаваў іх пад капялюшам, але пра тое даведаўся цырульнік. Мідас загадаў пакараць цырульніка смерцю. Аднак на месцы забойства вырас трыснёг, які шэптам паведаміў пра асліныя вушы ўсяму свету.

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads