Музей гісторыі і культуры горада Наваполацка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Музей гісторыі і культуры горада Наваполацкаmap
Remove ads

Музей гісторыі і культуры горада заснаваны ў Наваполацку ў 1968 г.

Хуткія факты Музей гісторыі і культуры горада Наваполацка, Профіль ...

Дзейнічаў на грамадскіх пачатках як гарадскі музей працоўнай славы. У кастрычніку 1973 музей стаў дзяржаўным і быў перайменаваны ў краязнаўчы. Першая экспазіцыя размясцілася ў адным з баракаў, узведзеных першабудаўнікамі горада. У 1987 музей быў зачынены на рэканструкцыю. У снежні 1996 у новым будынку прыняла першых наведвальнікаў экспазіцыя «Традыцыі і сучаснасць», якая расказвала пра ўзнікненне і развіццё народных рамёстваў і традыцый у Полацкім рэгіёне. У чэрвені 1998 музей атрымаў сучасную назву. Першым кіраўніком музея быў Р.В. Ціханаў. 3 1996 дырэктар Дз.П. Бароўская.

Фонды музея (2008) налічваюць каля 15 тыс. адз. захоўвання. Экспазіцыйная пл. 394 м². У верасні 2008 адкрылася новая стацыянарная экспазіцыя па гісторыі Наваполацка, прысвечаная 50-годдзю горада. 3 1984 працуе выставачная зала музея (у асобным памяшканні, пл. 150 м²), дзе праводзяцца выстаўкі жывапісу, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, разнастайныя зменныя выстаўкі, працуе салон-крама.

Remove ads

Літаратура

  • Бароўская, Дз. Музей гісторыі і культуры горада Наваполацка / Дз.П. Бароўская // Музеі Беларусі = Музеи Беларуси. – Мн., 2008. – С. 414.
  • Мартыненка, В. Музей яшчэ жывых легенд / В. Мартыненка // Беларусь. - 2001. - № 6. – С. 26.

Музей гісторыі і культуры горада Наваполацка//Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. – Мн., 1999. – Т. 5. – С. 233.

  • Наваполацкі гарадскі краязнаўчы музей//Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі – Мн., 1986. – Т. 3. – С. 733.
  • Лелека Л. Музей расчыніў дзверы / / Химик (Новополоцк). – 1997. – 17янв.
  • Сидорович О. Здесь будет музей-сад / / Народнае слова (Віцебск). – 1995. – 17 чэрв.
  • Факеев В. Живая вода музейного дела / / Народнае слова (Віцебск). – 1997. – 25 верас.
  • Факеев В. Чтобы возродиться, как птица Феникс, музею истории Новополоцка понадобилось 6 лет / / Народная газета. – 1993. – 29 студз.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads