Музей карабля Ваза

From Wikipedia, the free encyclopedia

Музей карабля Вазаmap
Remove ads

Музей карабля Ва́за, таксама Музей карабля Ва́са (шведск.: Vasamuseet) — музей у сталіцы Швецыі Стакгольме, які змяшчае карабель XVII стагоддзя Ваза. Размешчаны на востраве Юргордэн. Заснаваны 15 чэрвеня 1990 года і ўваходзіць у групу Дзяржаўных марскіх музеяў Швецыі.

Хуткія факты Музей карабля Ваза, Заснаваны ...
Remove ads

Гісторыя

У 1625 годзе кароль Швецыі Густаў II Адольф загадаў пабудаваць для свайго флоту новы, моцны карабель, які мусіў стаць яго флагманам. У 1627 годзе будаўніцтва 64-гарматнага карабля Vasa, названага ў гонар каралеўскай дынастыі Ваза, было завершана, а 10 жніўня 1628 года карабель адправіўся ў свой першы рэйс. Але ўжо праз прыкладна 1 000 м ён патануў.

25 жніўня 1956 года шведскі гісторык-аматар Андэрс Франсен адшукаў затанулы карабель у раёне Бекгольмскага дока[3]. У 1961 годзе Ваза быў падняты з вады і размешчаны ў часова прыстасаваным для гэтага будынку. У 1986 годзе пачалося будаўніцтва сучаснага будынка музея, які быў урачыста адкрыты 15 чэрвеня 1990 года. У 2013 годзе музей быў перабудаваны і пашыраны.

Remove ads

Наведвальнікі

Музей карабля Ваза з’яўляецца адным з найбольш папулярных турыстычных атракцыёнаў Швецыі. У 2014 годзе яго наведалі 1 220 000 турыстаў, што ставіць яго на другое месца паводле папулярнасці пасля Скансена[4].

Галерэя

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 30 ліпеня 2018.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q265049'></a>
  2. KTH hyllar Vasas upptäckare (паўн.-саам.)
  3. Landets museer lockar fler besökare Архівавана 2 кастрычніка 2015. (паўн.-саам.)

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads