Ваза (дынастыя)

шведскі род, пазней каралеўская дынастыя From Wikipedia, the free encyclopedia

Ваза (дынастыя)
Remove ads

Ва́за або Васа (шведск.: Vasa, Vasaätten, польск.: Wazowie) — каралеўская дынастыя, якая правіла ў Швецыі (1523—1654) і Рэчы Паспалітай (1587—1668).

Хуткія факты Ваза, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Паходзіла са старажытнага роду Эрыксанаў. Назва ад выявы снапа (шведск.: vase) на родавым гербе

Заснавана Густавам I [1523—1560]. Каралямі Швецыі былі яго сыны Эрык XIV [1560—1568], Юхан III [1568—1592], Карл IX [1609—1611], сын апошняга Густаў II Адольф [1611—1632], дачка апошняга Крысціна [1632—1654]. Род абарваўся са смерцю Крысціны ў 1689 годзе.

У Рэчы Паспалітай правілі Жыгімонт III (1587—1632, у 1592—1604 і кароль Швецыі), які ўстанавіў шведска-польскую асабістую унію [1592—1599], яго сыны Уладзіслаў IV [1632—1648] і Ян II Казімір [1648—1668]. Са смерцю апошняга ў 1672 годзе мужчынская лінія рода Ваза спынілася.

Remove ads

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
  • Пазднякоў, В. Ваза // Вялікае Княства Літоўскае: Энцыклапедыя: У 2 т. Т. 1. Абаленскі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г.П.Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. З.Э.Герасімовіч. — Мн.: БелЭн, 2007. — 688 с.: іл. – С. 367. — ISBN 985-11-0041-2.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads