Музей шпіянажу (Тамперэ)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Музей шпіянажу (фінск.: Vakoilumuseo) — адзіны ў Еўропе музей, прысвечаны шпіёнскай дзейнасці і размешчаны ў горадзе Тамперэ (другі падобны музей знаходзіцца ў цэнтры Вашынгтона, ЗША).
Remove ads
Гісторыя
Музей заснаваў Тэпа Тур’я ў 1998 годзе і цяпер размешчаны ў адным з памяшканняў былога завода «Finlayson» у цэнтры горада Тамперэ.
Колькасць наведвальнікаў музея — больш за 20 тысяч чалавек за год.
Экспазіцыя
У музеі прадстаўлена больш за 400 экспанатаў: фотаапараты-запальніцы, падслухоўвальныя прылады, схаваныя відэакамеры, шыфравальныя машыны, розныя віды схованак і інш.
У музеі знаходзіцца адзіная ў Фінляндыі фотакамера для аэраздымкі часоў Першай сусветнай вайны. Фотаапарат КДБ ёлка, як мяркуецца, таксама адзіны ў Фінляндыі.
Фотаапараты серыі «Minox», сканструяваныя Вальтэрам Цапам, з’яўляюцца самымі папулярнымі шпіёнскімі фотаапаратамі (брытанская разведслужба MI5, пасля атрымання першага ўзору, зрабіла замову на фотаапараты Минокс на год наперад). У музеі ёсць першая мадэль фотаапарата «Minox Riga».
У экспазіцыі ёсць дзве амерыканскія радыёстанцыі ЦРУ, знойдзеныя на дне возера ў ваколіцах Тамперэ. Радыёстанцыі былі разлічаны на міжкантынентальную адпраўку і атрыманне паведамленняў. Падчас халоднай вайны Уільям Колбі сфарміраваў у Фінляндыі цэлую шпіёнскую сетку, у распараджэнні якой былі згаданыя радыёстанцыі на той выпадак, калі Савецкі Саюз захопіць Фінляндыю.
У калекцыі знаходзіцца фінскі радыёперадавальнік «Kyynel». Ёсць рэдкія асобнікі прылады для грунтавога праслухоўвання (было выраблена каля 100 штук, і большая частка пазней знішчана). Выстаўлены таксама тэлетайп «Пекла» (Hell) і іншыя радыёперадавальнікі часоў вайны.
Частка экспазіцыі расказвае пра Упраўленне спецыяльных аперацый (Special Operations Executive — SOE) — брытанскае разведвальна-дыверсійнае служба, якая працавала падчас Другой сусветнай вайны.
Прадстаўлена зброя ў выглядзе палкі для хады, шпагі, парасона, ручкі, а таксама рэвальвер на 10 куль, замаскіраваны пад вымяральную рулетку.
У экспазіцыі музея магчыма легальна пратэставаць праграму, якая выкрадае электронныя лісты. З дапамогай прадмета памерам не больш флэшкі, падлучанай да камп’ютара, можна запісаць усе набраныя з клавіятуры тэксты.
У асобным пакоі музея ёсць два дэтэктары хлусні, якія аналізуюць узровень стрэсу. Больш старая мадэль прадстаўлена ў дыпламаце і выкарыстоўваецца з тэлефонам. Пазнейшая мадэль, распрацаваная Масадам, і можа аналізаваць не толькі голас, але і іншыя рэакцыі.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads