Мулгі (воласць)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мулгі (эст.: Mulgi vald) — воласць у Эстоніі, у павеце Вільяндзімаа. Размешчана на паўднёвым захадзе Эстоніі, на ўзвышшы Сакала. Самыя вялікія рэкі воласці — Кыпу і Ыхнэ; самае вялікае прыроднае возера, цалкам размешчанае на тэрыторыі воласці — возера Ыйсу (плошча каля 191 га). Цалкам або часткова на тэрыторыі воласці размешчаны 10 запаведнікаў, 6 прыродных паркаў і 5 ахоўных паркаў.
На поўдні воласць мяжуе з Латвіяй, на захадзе — з воласцю Саардэ, на паўночным захадзе — з воласцю Пых’я-Сакала; на поўначы, паўночным усходзе і ўсходзе — з воласцю Вільяндзі, на паўднёвым усходзе — воласцю Тырва. Галоўная шаша, якая праходзіць праз воласць, — Валга-Уулу.
Плошча воласці — 880,73 км². Шчыльнасць насельніцтва ў 2019 годзе склала 8,4 чал/км². Адміністрацыйны цэнтр — горад Аб'я-Палуая.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads