Мумія (фільм, 1932)

фільм жахаў 1932 года From Wikipedia, the free encyclopedia

Мумія (фільм, 1932)
Remove ads

Мумія (англ.: The Mummy) — мастацкі фільм рэжысёра Карла Фройнда, адзін са знакамітых фільмаў жахаў студыі Universal пачатку 1930-х гадоў. Галоўныя ролі выканалі Барыс Карлофф і Зіта Йоханн. Прэм'ера фільма адбылася 22 снежня 1932 года.

Remove ads

Сюжэт

У 1921 годзе археалагічная экспедыцыя Брытанскага музея пад кіраўніцтвам сэра Джозэфа Уэмпла выяўляе ў Егіпце саркафаг з муміяй жраца Імхатэпа і закрытай скрыняй, на якой напісана папярэджанне пра праклён таму, хто адкрые яе. Каірскі лекар і містык доктар Мюлер угаворвае Уэмпла не ісці супраць старажытнай магіі. Ральф, малады асістэнт Уэмпла, адкрывае скрыню і паспявае перапісаць першыя фразы старажытнага папіруса Тота, якім, паводле падання, Ісіда ажывіла Асірыса. Прачытання нават часткі тэксту аказваецца дастаткова, каб Імхатэп ажыў, выкраў папірус і збег. Праклён спраўджваецца — убачыўшы ажылую мумію, Ральф вар'яцее…

Remove ads

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads