Мурамшчына
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Му́рамшчына — возера ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Дабрылаўка, за 12 км у напрамку на поўнач ад горада Глыбокае, каля вёскі Загор'е.
Плошча паверхні возера 0,1 км². Даўжыня 0,75 км, найбольшая шырыня 0,17 км, даўжыня берагавой лініі 1,58 км. Плошча вадазбору 6,16 км².
Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Схілы катлавіны вышынёй да 3 м, спадзістыя, на паўночным захадзе стромкія вышынёй да 16 м. Берагі пераважна нізкія, пясчаныя, месцамі забалочаныя. Зарастае ўмерана. Злучана ручаямі з азёрамі Белае і Сетаўскае.
Remove ads
Літаратура
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 3. — С. 411. — 599 с. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Витебская область. Глубокский район: карта. — Мн.: Белкартография, 2012. — 3 000 экз. (руск.)
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads