Дабрылаўка
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Дабры́лаўка — рака ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці, правы прыток ракі Бярозаўка.
Даўжыня ракі 32 км. Плошча вадазбору 133 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,5 м/км. Пачынаецца за 1 км у напрамку на поўдзень ад вёскі Забор’е, працякае праз возера Пятроўскае, упадае ў Бярозаўку на ўсход ад вёскі Панфілаўшчына. Вадазбор дробнаўзгорысты. Азёрнасць вадазбору каля 1 %. Даліна ракі трапецападобная, слабазвілістая, шырынёй ад 0,3 да 2 км. Схілы даліны ўмерана стромкія, месцамі стромкія. Пойма шырынёй 100—300 метраў. Рэчышча на працягу 16 км каналізаванае, ніжэй Пятроўскага возера звілістае.
У басейне Дабрылаўкі азёры Белае, Жакаўскае, Нарушоўскае, Сетаўскае, Шубніцкае і інш.
Remove ads
Літаратура
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 560. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 18, 26. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads