Мэрылендскі ўніверсітэт Усходняга берага

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мэрылендскі ўніверсітэт Усходняга берагаmap
Remove ads

Мэрылендскі ўніверсітэт Усходняга берага (англ.: University of Maryland Eastern Shore) — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Прынсэс-Эн ў Мэрылендзе, ЗША.

Хуткія факты Мэрылендскі ўніверсітэт Усходняга берага, Арыгінальная назва ...
Remove ads

Агульная характарыстыка

Гэта гістарычна "чорны" ўніверсітэт, дзе большасць студэнтаў традыцыйна складаюць афраамерыканцы. Сёння ва ўніверсітэце навучаецца 77% афраамерыканцаў, 8% "белых" і 5% прадстаўнікоў дзвюх або больш рас.

Універсітэт быў адкрыты 13 верасня 1886 года пад эгідай канферэнцыі метадысцкай епіскапальнай царквы. Праз 50 гадоў пасля адкрыцця школа афіцыйна перайшла з-пад кантролю царквы ў дзяржаўную ўласнасць.

Сёння ўніверсітэт прапануе навучанне па 37 напрамках бакалаўрыяту, а таксама па 15 праграмах атрымання ступені магістра і васьмі праграмах атрымання ступені доктара.

Remove ads

Структура

  • Школа сельскагаспадарчых і прыродазнаўчых навук
  • Школа адукацыі, сацыяльных навук і мастацтваў
  • Школа бізнесу і тэхналогій
  • Школа фармацыі і медыцынскіх прафесій
  • Школа аспірантуры

Гл. таксама

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads