Мэры Скіпінг

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мэры Скіпінг
Remove ads

Мэры Эма Скіпінг (англ.: Mary Emma Skeaping, 15 снежня 1902 — 9 лютага 1984) — англійская балерына, больш вядомая як балетны педагог, рэжысёр, харэограф і прадзюсар. Дырэктар Каралеўскага шведскага балета ў Стакгольме на працягу дзевяці гадоў (1953—1962), міжнародны аўтарытэт у галіне балета з XVII па XIX ст.[5] Кавалер Ордэна Брытанскай імперыі.

Хуткія факты Мэры Скіпінг, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Мэры Скіпінг нарадзілася ў Вудфардзе  (англ.), Эсекс, 15 снежня 1902 года.[6] Была малодшай з чатырох дзяцей Кенета Маціясана Скіпінга  (англ.) (13 снежня 1856 — 16 мая 1946)[6][7] і Сары Эн Скіпінг, у дзявоцтве Ратэнберы (2 студзеня 1867—1961).[6][8]

Яе трое старэйшых братоў і сясцёр былі:

Дзеці атрымалі незвычайнае выхаванне. У дзяцінстве яны ніколі не хадзілі ў школу, хаця сама Скіпінг пазней наведвала манастырскую школу.[15]

Калі Мэры Скіпінг нарадзілася, сям’я жыла на віле Керсал, Малмсберы-роўд, Саўт-Вудфард, Эсекс, недалёка ад Эпінг-Форэст, куды дзеці штодня хадзілі гуляць са сваім бацькам.[15] Некаторыя звычайныя дзіцячыя заняткі, у тым ліку футбол і язда на ровары, былі забаронены.[16] Дома дзяцей вучылі чытанню, граматыцы і табліцы множання, але не гісторыі і геаграфіі. Пра гісторыю Мэры Скіпінг даведывалася з гістарычных раманаў, пакуль яна штодня не пачала ездзіць на ровары ў манастырскую школу, якой кіраваў французскі ордэн манашак, спачатку для вывучэння французскай мовы, а затым для атрымання атэстата аб заканчэнні школы. Яна была нашмат старэйшай астатніх вучаніц.[15]

Калі Мэры разам з братам Джонам і сястрой Салі наведвала мясцовы танцавальны клас, настаўнік сказаў, што маці павінна адвезці іх у Лондан для навучання. У рэшце рэшт, Мэры і Салі бралі ўрокі ў італьянскай танцоўшчыцы Франчэскі і пантаміма Занфрэты ў Лондане, прычым урокі аплачваў багаты чалавек, які быў кліентам іх бацькі. Джон кінуў урокі танцаў і засяродзіўся на мастацтве. Іх маці суправаджала дзяўчынак на ўрокі і рабіла нататкі. У бацькавай майстэрні дома яны мелі станок і займаліся там паміж урокамі па нататках маці. Пачатак Першай сусветнай вайны паклаў канец урокам.[15]

У 1905 годзе Скіпінг яшчэ жыла ў Вудфардзе, але потым пераехала ў Кліфтанвіл, Уорэн-роўд, Бексліхіт  (руск.), Лондан, згодна перапісу 1911 года і заставалася там да 1918 года. Да 1929 года ў спісе выбаршчыкаў пазначана, што Скіпінг жыла са сваімі бацькамі і старэйшым братам Кенетам па адрасе 2 Eton College Road, у Камдэне, Лондан. Яны ўсё яшчэ былі там праз дзесяць гадоў падчас перапісу 1939 года. Да 1951 года Скіпінг жыла па адрасе Крэйвен-роўд, 42а, Падзінгтан, Лондан,[17] які заставаўся яе лонданскім адрасам на працягу наступных 33 гадоў.[18]

Мэры Скіпінг памерла 9 лютага 1984 года ў бальніцы Святога Чарльза ў Кенсінгтане, Лондан.[19] Яе маёмасць была ацэнена ў 116 452 фунта стэрлінгаў.[20] Яе сыход быў адзначаны некралогамі ў The Times[19] і ў The Stage  (англ.).[21]

Remove ads

Творчасць

Першапачаткова Мэры навучалася музыцы ў Каралеўскім музычным каледжы, дзе яе старэйшы брат Кенет быў супрацоўнікам і настаўнікам. Калі яна ўпершыню прайшла праслухоўванне ў Г. Паўлавай у 1925 годзе, яна мела намер патанчыць на працягу сезона і вярнуцца ў Каралеўскі музычны каледж.[15]

Мэры вучылася ў большасці вялікіх педагогаў той эпохі, уключаючы Лаўрэнція Новікава  (руск.), Леаніда Мясіна  (руск.), Серафіму Астаф’еву  (руск.), Станіслава Ідзікоўскага  (англ.), Любоў Ягораву  (руск.), Веру Трэфілаву  (руск.) і Маргарэт Краск  (англ.). Скіпінг была вядучым прадстаўніком метаду Чэкеці  (руск.)[22] пад апекай Краск.[23]

Скіпінг гастралявала як танцоўшчыца з трупай Ганны Паўлавай два сезоны (1925 і 1930—1931). Гастралявала з трупай Нямчынавай  (руск.)-Доліна  (руск.) з 1927 года. Выступала таксама з Балетным Клубам, пазней вядомым як танцавальная трупа Rambert  (руск.) з 1930 года.[23]  Летам 1930 года Мэры Скіпінг была адным з шасці танцораў, абраных трупай Нямчынавай-Доліна на сезон у Нідэрландах.[24]

Хоць у яе некралогу ў «The Times» гаворыцца, што Скіпінг працавала ў Паўднёвай Афрыцы падчас Другой сусветнай вайны,[19] яна вярнулася адтуль у верасні 1939 года,[25] і правяла наступныя тры гады, падарожнічаючы па Вялікабрытаніі разам з Ганнай Івановай з Рускіх сезонаў і выступаючы нават у Перце, Шатландыя[26] і Сент-Айвс, Корнуал  (руск.).[27] Потым яны гастралявалі па ўзброеных сілах і выступалі на караблях, у бамбасховішчах, у казармах і заезных дварах. Улетку 1942 года яны выступалі пад эгідай Заходняга камандавання падчас Другой сусветнай вайны для дапаможнай тэрытарыяльнай службы  (англ.), жаночых дапаможных ваенна-паветраных сіл  (англ.), зенітных частак і транспартнага персанала.[28] Скіпінг працавала ў Англіі да лістапада 1942 года, калі яна выступіла на канцэрце ў Кембрыджы ў дапамогу Фонду грамадзянскіх медсясцёр для ахвяр авіяналётаў.[29] Скіпінг вярнулася ў Англію ў студзені 1946 года, чытала лекцыю ў Чычэстэрскім балетным клубе ў Заходнім Сусексе  (англ.).[30]

Пасля вайны Скіпінг перайшла ад выступленняў да харэаграфіі і рэжысуры.[19] Разам з Ганнай Івановай яна была тэхнічным кансультантам фільма «Маленькая балерына» кампаніі Mary Field Productions.[31] Фільм здымалі на студыі Nettlefold Studios з пачатку снежня 1946 года па канец студзеня 1947 года[32] і выпусцілі The Rank Organization  (англ.) у верасні 1947 года.[33] Гэтая 61-хвілінная драма для дзяцей была пра маладую дзяўчыну, якая хоча выйграць месца ў балеце Sadlers Wells  (руск.).[34]

Мэры Скіпінг была балетмайстарам Каралеўскага балета (англ.: Sadlers Wells) на працягу трох гадоў з 1948 па 1951. У 1951 годзе была адказнай за «Спячую прыгажуню» для BBC, першую прамую трансляцыю поўнаметражнага класічнага балета па тэлебачанні.[5] Гэта было не першая яе праца з тэлебачаннем. У 1933 годзе яна танцавала ў тэлевізійнай трансляцыі, выкарыстоўваючы працэс Бэрда.[35] Затым здзейсніла двухгадовае турнэ па ЗША, Канадзе і Кубе.[36]

Прызначэнне Мэры Скіпінг мастацкім кіраўніком Каралеўскага шведскага балета Каралеўскай шведскай оперы ў Стакгольме ў 1953 годзе[23] стала паваротным момантам для Каралеўскага шведскага балета.[37] Яна зрабіла Стакгольм сусветным цэнтрам вывучэння танцавальных стыляў ранейшых стагоддзяў.[5] У гэтым ёй дапамаглі яе ўласная калекцыя ранніх твораў па танцам,[23] архівы Каралеўскай бібліятэкі і выпадковае захаванне Дротнінгхольмскага прыдворнага тэатра  (руск.) цалкам з рабочым абсталяваннем, дэкарацыямі і касцюмамі, пачынаючы з заснавання балета.[5]

Нікалас заяўляе, што нацыянальны здабытак Шведскага каралеўскага балета складаўся «ў гістарычных балетах, любоўна рэканструяваных у прыдворным тэатры васемнаццатага стагоддзя  (руск.) ў Дротнінгхольме». Першым з іх быў «Cupid out of his humour» у 1956 годзе, заснаваны на сцэнарыі 1649 года.[37] Быў пастаўлены Скіпіннг для дзяржаўнага візіту каралевы Лізаветы ІІ у Швецыю ў 1956 годзе.[19]

Праца Скіпінг у Шведскім Каралеўскім балеце зрабіла яе вядучым аўтарытэтам у галіне балета сямнаццатага, васемнаццатага і дзевятнаццатага стагоддзяў.[5] Яна выкарыстоўвала свае веды танцаў канца шаснаццатага стагоддзя, каб паставіць доўгую і дзіўную сцэну для фільма «Anne of the Thousand Days» (1970), у якім Рычард Бёртан сыграў Генрыха VIII. Большая частка яе працы ў Швецыі была знята для шведскага тэлебачання.[5] Вынікі яе даследавання ранняга балета ў Швецыі прывялі да яе манаграфіі «Балет пад трыма каронамі» (англ.: Ballet under the Three Crowns) (Dance Perspectives No 32., 1967), якая пазней была пашырана да дзвюх кніг, выдадзеных у Швецыі.[23] Скіпінг была настолькі ўражаная «Тэарэтыка-практычным трактатам па танцам» (італ.: Trattato teorico-prattico di ballo) Джэнара Магры  (англ.) (Неапаль, 1779), што атрымала спонсарскую падтрымку Фонду Галуста Гюльбенкяна  (англ.) і Фонда Рэдкліфа, каб перакласці яго на англійскую мову. Яна памерла, не паспеўшы завяршыць працу, якая была скончаная яе памочнікам Ірмгардам Беры і апублікаваная ў 1988 году.[38][23]

У 1960-х гадах праца Скіпінг над раннім танцам легла ў аснову першых двух праграм «Балета для ўсіх», адукацыйнай секцыі Каралеўскага балета Англіі. Гэтая праца дала Скіпінг магчымасць паэксперыментаваць з аднаўленнем арыгінальнай харэаграфіі да «Жызелі», для якой некаторыя часткі арыгінальнай партытуры былі страчаны. Гэта прывяло да пастаноўкі яе версіі «Жызелі» трупай Лонданскага фестывальнага балета ў 1971 годзе. Гэтая версія «Жызелі» атрымала высокую адзнаку як пастаноўка, якая адлюстроўвае рамантычны стыль і найболей блізкая да арыгінала 1841 года. Гэта прынесла ёй міжнароднае прызнанне не толькі публікі, але і сярод знаўцаў танца.[23]

Remove ads

Узнагароды

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads