Мэцью Мак-Гроры
амерыканскі акцёр From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мэцью Мак-Гроры (англ.: Matthew McGrory; 17 мая 1973, Уэст-Чэстэр - 9 жніўня 2005, Лос-Анджэлес) — амерыканскі акцёр, вядомы шмат у чым дзякуючы свайму вялікаму росту (2,29 м).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 17 мая 1973 года ва Уэст-Чэстэры, штат Пенсільванія, ЗША.
Уладальнік самай вялікай у свеце ступні (уключаны ў Кнігу рэкордаў Гінэса[5]) і гіганцкага росту — 2 м 29 см. У дзіцячым садку ён быў ростам 150 см і важыў каля 70 кг. Даўжыня яго ступняў дасягала 45 сантыметраў. Абутак яму шыла кампанія «Converse», а шкарпэткі шыла мама.
Мэцью кінуў юрыдычную школу ў 1998 годзе, каб удасканальваць акцёрскае майстэрства. Дзякуючы сваёй унікальнай знешнасці і акцёрскаму таленту Мэцью Мак-Гроры за кароткі час удалося стварыць вялікую колькасць работ у Галівудзе і на тэлебачанні. Сыграў шэраг эпізадычных роляў, у тым ліку ў тэлесерыяле «Зачараваныя». Сыграў адну з ключавых роляў у культавым фільме Ціма Бёртана «Буйная рыба».
Памёр 9 жніўня 2005 года на 33-м годзе жыцця ў Лос-Анджэлесе. Смерць наступіла ад сардэчнай недастатковасці.
Remove ads
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads