Мэцью Перы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мэцью Лэнгфард Перы (англ.: Matthew Langford Perry; 19 жніўня 1969 года, Уільямстаўн, Масачусетс, ЗША — 28 кастрычніка 2023) — канадска-амерыканскі акцёр і комік, найбольш вядомы роляй Чэндлера Бінга ў амерыканскім камедыйным тэлесерыяле «Сябры» (1994—2004), а таксама Нікаласа «Оза» Азяранскі ў фільме «Дзевяць ярдаў» і яго працягу «Дзесяць ярдаў». Перы таксама быў запрошаным акцёрам у серыялах «Элі Мак-Біл», «Беверлі-Хілз, 90210» «Заходняе крыло», «Клініка», удзельнічаў у агучванні эпізоду «Сімпсанаў».
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў ЗША, але дзяцінства правёў у Атаве, сталіцы Канады. Пасля сканчэння сярэдняй школы паступіў у каледж Glebe Collegiate Institute ў Атаве. Першыя крокі ў акцёрскай справе Перы зрабіў калі навучаўся ў школе, у шоу «Наш Горад», дзе сыграў героя Джорджа Гібса, а таксама сыграў як пачатковец у пастаноўцы «Цудатворац».
Пасля працы на тэлебачанні хацеў паступіць ва Універсітэт Паўднёвай Каліфорніі, але калі яму прапанавалі вядучую ролю Чэза Расела ў серыяле «Другі Шанц», ён пераключыўся на акцёрства.
Remove ads
Зноскі
- Matthew Perry // L'Encyclopédie canadienne, The Canadian Encyclopedia Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Matthew Perry // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Catalog of the German National Library Праверана 2 студзеня 2025.
- Los Angeles Times — El Segundo: 1881. — ISSN 0458-3035; 2165-1736 Праверана 29 кастрычніка 2023.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads