Сябры (тэлесерыял)

амерыканскі камедыйны тэлевізійны серыял From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сябры (англ.: Friends) — амерыканскі камедыйны тэлевізійны серыял, створаны рэжысёрамі Дэвідам Крэйнам і Мартай Каўфман. Прэм’ерныя паказы ўсіх дзесяці сезонаў выходзілі ў эфір на тэлеканале NBC з 22 верасня 1994 па 6 мая 2004 года. У цэнтры сюжэту шасцёра сяброў, якія жывуць на Манхэтане, адным з раёнаў Нью-Ёрка. Серыял «Сябры» быў спрадзюсаваны кампаніяй «Брайт/Каўфман/Крэйн прадакшэнс» (лац.: Bright/Kauffman/Crane Productions) сумесна са студыяй Warner Bros. Television. Першапачаткова выканаўчымі прадзюсарамі серыяла былі Кевін Брайт, Марта Каўфман і Дэвід Крэйн, а ў наступных сезонах з’явіліся і іншыя.

Хуткія факты Сябры, Жанр ...

Марта Каўфман і Дэвід Крэйн пачалі працу над серыялам пад назвай «Кавярня Бяссонніца» з лістапада па снежань 1993 года. Яны прадставілі ідэю Кевіну Брайту, з якім працавалі раней, і разам яны склалі сцэнарый на сямі старонках для NBC. Пасля некалькіх правак і змяненняў сцэнарыя, уключаючы другую назву серыяла «Сябры як мы», серыял атрымаў канчатковую назву «Сябры». Здымка серыяла праходзіла на Warner Bros. Studios у Бербанку, Каліфорнія. Фінальны эпізод (236-ю серыю), паказаны 6 мая 2004 года, паглядзела 52,5 мільёна амерыканскіх тэлегледачоў, што зрабіла яго чацвёртым па папулярнасці фінальным эпізодам у гісторыі тэлебачання і самым папулярным эпізодам дзесяцігоддзя.

«Сябры» здабываў станоўчыя водгукі на працягу ўсяго паказу, стаўшы адным з самых папулярных сіткомаў усіх часоў. Серыял атрымаў мноства ўзнагарод і агулам атрымаў 63 намінацыі прэміі «Эмі». Пасля прэм’еры серыял адразу стаў хітом, нязменна застаючыся ў першай дзясятцы рэйтынгаў папулярнасці. Шматлікія крытыкі лічаць яго за адзін з найлепшых шоў у гісторыі тэлебачання, уключаючы TV Guide, які паставіў серыял на 21 месца ў спісе 50 самых лепшых тэлевізійных шоў усіх часоў. У 1997 годзе «Эпізод з відэа з выпускнога балю» заняў 100-е месца ў спісе 100 найвялікшых эпізодаў усіх часоў паводле версіі TV Guide. Апрача таго, у 2013 годзе серыял «Сябры» заняў 24-е месца ў спісе 101 найлепшага сцэнарыя для тэлебачання ўсіх часоў па версіі Гільдыі сцэнарыстаў.

Стаўшы фаварытам кінакрытыкаў і камерцыйна паспяховым культурным феноменам, серыял зрабіў значны культурны ўплыў. Кавярня «Цэнтральная кавярня» (англ.: The Central Perk), якая займала віднае месца ў сіткоме, мае розныя імітацыі па ўсім свеце. Усе дзесяць сезонаў серыяла даступныя ў стандартным разрозненні на DVD і ў фармаце высокай якасці на Blu-ray. Пасля заканчэння серыяла быў зняты спін-оф пра аднаго з галоўных герояў «Сяброў» з аднайменнай назвай «Джоўі».

Remove ads

Зноскі

  1. fernsehserien.de Праверана 19 чэрвеня 2020.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q54871129'></a>

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads