Мялецій Храптовіч

(пам. 1593) епіскап уладзіміра-берасцейскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Мялецій Храптовіч
Remove ads

Мялецій Храптовіч (? — студзень 1593) — рэлігійны дзеяч Рэчы Паспалітай.

Хуткія факты Мялецій Храптовіч, архімандрыт Кіева-Пячэрскай лаўры[d] ...
Remove ads

Біяграфія

Паходзіў з магнацкага роду Храптовічаў герба «Адравонж». Сын Івана Алехнавіча.

Удзельнічаў у войнах з Маскоўскай дзяржавай, потым манах Кіева-Пячэрскага манастыра, яго архімандрыт з 1572 года. У 1592 годзе дамогся для манастыра ў канстанцінопальскага патрыярха стаўрапігіі (прамога яму падпарадкавання). Пры падтрымцы караля Стафана Баторыя ў 1580 годзе абраны епіскапам уладзіміра-берасцейскім. У 1590 годзе дазволіў мяшчанам Берасця ўтварыць брацтва пры царкве Св. Мікалая і адчыніць школу на ўзор львоўскай брацкай школы. Да праекта царкоўнай уніі ставіўся непрыхільна.

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads