Мярэя

рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мярэ́я — рака ў Горацкім раёне Магілёўскай вобласці і Дубровенскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі і на мяжы са Смаленскай вобласцю Расіі, левы прыток Дняпра.

Хуткія факты Мярэя, Характарыстыка ...
Remove ads

Назва

Паводле Ул. Тапарова, адпачатны выгляд назвы *Merēja, або з пазнейшым утваральнікам ад балцкай назвы тыпу літоўскага гідроніма Mera[1]. У назве Мярэя балцкі гідранімічны пашыральнік -ej-, як у падняпроўскіх балцкіх гідронімах *Vedēja, *Rupēja[2].

Беларускі географ В. Жучкевіч бачыў сувязь з назвай фінскай народнасці мера[3]. На думку А. Рогалева, назва Мярэя ўтрымоўвае старажытны інтэрнацыянальны корань мер-, мёр-, мір-, мар-, мор- з абагульненым значэннем «водны аб'ект», «вада»[4].

Remove ads

Водаапісанне

Даўжыня ракі 56 км, з іх 24 км у Беларусі. Плошча вадазбору 694 км². Вадазбор у межах Смаленскага ўзвышша. Расход вады ў вусці складае каля 4 м³/с.

Бярэ пачатак за 2 км у напрамку на ўсход ад вёскі Стараселле Горацкага раёна, вусце ў Дубровенскім раёне каля вёскі Александрыя. Даліна трапецападобная. Абалона двухбаковая, рэчышча звілістае, шырыня ракі ў межань 3—6 м. На рацэ каля аграгарадка Леніна знаходзіцца вадасховішча.

Сярод прытокаў — рэкі Закабыліца, Ірвяні́ца[5], Івата, Рэкта, Свіная, Лупа.

Пачынаючы ад вёскі Баева Дубровенскага раёна і да самага вусця, па рацэ Мярэя праходзіць дзяржаўная мяжа паміж Беларуссю і Расійскай Федэрацыяй.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads