Мяцеліца (аповесць)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Мяце́ліца» – аповесць Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна з цыклу «Аповесцей нябожчыка Івана Пятровіча Белкіна», напісаная ў Болдзіне. Аповесць напісана апошняй у цыкле; яна была скончана 20 кастрычніка 1830 года.
Як і аповесць «Паненка-сялянка», «расказана» падстаўному аўтару Белкіну дзявіцай К. І. Т.
Аповесць цесна перагукаецца з баладай Васіля Жукоўскага «Святлана», пачынаючы з эпіграфа, агульнага містычнага настрою і заканчваючы развязкай-тлумачэннем[1].
Remove ads
Храналогія
Храналогія падзей аповесці даволі дакладна ўстаноўлена ў ёй самім аўтарам:
- пачатак 1812 года: уцёкі Мар'і Гаўрылаўны з дому і вянчанне з гусарам Бурміным.
- канец зімы ці вясна 1812 года: ад'езд Уладзіміра ў армію.
- 12 чэрвеня 1812 года: уварванне французскай арміі ў Расію, пачатак вайны 1812 года.
- 26 жніўня 1812 года: Барадзінская бітва, раненне і неўзабаве смерць Уладзіміра «ў Маскве, напярэдадні ўступлення французаў». Перадавыя часткі напалеонаўскай арміі ўвайшлі ў Маскву 2 верасня 1812 года.
- 31 сакавіка 1814 года: уступленне рускай арміі ў Парыж.
- канец 1814 — зіма ці вясна 1815 года: прыезд палкоўніка Бурміна і знаёмства з Мар'яй Гаўрылаўнай.
- лета 1815 года: размова Бурміна і Мар'і Гаўрылаўны. Размова адбываецца праз тры гады пасля смерці Уладзіміра.
Remove ads
Беларускія пераклады
Аповесць у перакладзе на беларускую мову выдавалася ў 1936[2] і 1938[3] гадах.
У мастацтве
- «Мяцеліца» — аповесць Аляксандра Дзюма-бацькі, напісаная на аснове аповесці Пушкіна і ўключаная ў зборнік «Успаміны Антоні»;
- 1918 — «Мяцеліца» — нямы фільм. Рэжысёр Мікалай Малікаў (фільм не захаваўся);
- 1964 — «Мяцеліца» — фільм (СССР). Рэжысёр Уладзімір Басаў. Да гэтага фільма кампазітарам Георгіем Свірыдавым напісаны раманс «Мяцеліца» (які пазней быў перапрацаваны ў сюіту і стаў самастойным, шырока вядомым творам), а таксама іншыя музычныя ілюстрацыі да аповесці;
- 1984 — «Мяцеліца» — тэлеспектакль (СССР). Рэжысёр Пётр Фаменка;
- 2010 — «Мяцеліца» — лялечны мультфільм студыі «Пчела» (Расія). Рэжысёр Марыя Муат.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads