Аповесці Белкіна

From Wikipedia, the free encyclopedia

Аповесці Белкіна
Remove ads

«Апо́весці нябо́жчыка Іва́на Пятро́віча Бе́лкіна» – цыкл аповесцей Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна, выпушчаны ім без указання імя сапраўднага аўтара, то-бок самога Пушкіна.

Хуткія факты Аповесці нябожчыка Івана Пятровіча Белкіна, Жанр ...

Кніга складаецца з прадмовы выдаўца і 5 аповесцей:

Remove ads

Гісторыя стварэння

«Аповесці Белкіна» — першы завершаны празаічны твор Пушкіна. Усе аповесці напісаны ў сяле Вялікае Болдзіна ўвосень 1830 года. Згодна з датыроўкай аўтара, аповесці скончаны:

  • «Трунар» — 9 верасня;
  • «Станцыйны наглядчык» — 14 верасня;
  • «Паненка-сялянка» — 20 верасня;
  • «Стрэл» — 14 кастрычніка;
  • «Мяцеліца» — 20 кастрычніка.

Прадмова «Ад выдаўца» датуецца меркавана другой паловай кастрычніка або 31 кастрычніка — пачаткам лістапада 1830 года (гл. каментарыі Б. В. Тамашэўскага да VI тома «Полного собрания сочинений в 6 томах»).

Упершыню ўвесь цыкл аповесцей, уключна з «выдавецкай» прадмовай, быў апублікаваны ў кнізе «Повести покойного Ивана Петровича Белкина, изданные А. П.» (СПб., 1831).

Remove ads

Іван Пятровіч Белкін

Іван Пятровіч Белкін — літаратурная маска, выдуманая Пушкіным: малады памешчык, які займаўся ў вольны час пісьменніцтвам і памёр у 1828 годзе, 30 гадоў з роду ад прастуднага захворвання. Апрача цыклу аповесцей, Белкін выступіў як аўтар хронікі «Гісторыя сяла Гарухіна».

Ад выдаўца

Уступ, які ўтрымлівае нібыта выдавецкае тлумачэнне і ліст памешчыка, суседа Белкіна, з аповедам пра яго.

Выдавецкае слова напісана з доляй гумару. Напрыклад, у пачатку ўступу выдавец піша пра ліст: «Змяшчаем яго без усякіх змен і заўваг…», аднак да ліста далей дададзены дзве заўвагі і схавана частка тэксту. Гэта стварае гульнявы вобраз «прастадушнага» ці «наіўнага» выдаўца, які быццам бы не заўважыў супярэчнасці ва ўласных словах. Таксама ў лісце напісана: «…ліст Ваш ад 15-га гэтага месяца атрымаць меў я гонар 23 таго ж месяца…», але падпісаны ён 16 лістапада — атрымліваецца, што адказ быў напісаны да атрымання самога ліста.

Мастацкія асаблівасці

Пушкін пісаў кожную аповесць у тым ці іншым існым на той час кірунку ў рускай літаратуры: «Стрэл» — рамантызм; «Мяцеліца», «Станцыйны наглядчык» і «Паненка-сялянка» — сентыменталізм; «Трунар» — змяшчае элементы гатычнай аповесці (рамантызм). У творах лёгка ўлоўная тэма «маленькага чалавека», якая праяўляецца, напрыклад, у аповесці «Станцыйны наглядчык». У савецкім літаратуразнаўстве была зроблена выснова пра рэалістычнасць «Аповесцей Белкіна»[1]: Пушкін «гуляе» тыповымі рысамі таго ці іншага кірунку, іранізуючы з іх, тым самым набліжаючы да рэальнасці.

Remove ads

Водгукі

Стаўленне сучаснікаў да ўсяго цыклу было вельмі пасрэднае[2][3].

Літаратурная крытыка

Remove ads

Беларускія пераклады

Беларускі пераклад «Аповесцей Белкіна» (аповесці «Трунар», «Станцыйны наглядчык», «Паненка-сялянка») быў зроблены Кузьмой Чорным. Поўны пераклад выдаваўся ў 1936[4] і 1938[5] гадах.

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads