Мігрэнь
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мігрэнь (фр.: migraine) — прыступападобны галаўны боль (звычайна адной паловы галавы) з моташнасцю і рвотай. Назіраецца пры парушэнні мазгавога кровазвароту ад рэзкай спазмы сасудаў і застою крыві. Часцей хварэюць жанчыны. Адрозніваюць мігрэнь сапраўдную і сімптаматычную. Прыкметы: галаўны боль звычайна ў лобна-скроневай вобласці, бывае пульсуючы, узмацняецца пры яркім святле, шуме, кашлі, халадзеюць канечнасці і іншае. Пры мігрэні развіваецца мігрэнозны статус (прыступы паўтараюцца адзін за адным з кароткімі інтэрваламі). Лячэнне тэрапеўтычнае, фізіятэрапеўтычнае.
Remove ads
Зноскі
- Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
- Monarch Disease Ontology release 2018-06-29 — 2018-06-29 — 2018. Праверана 4 жніўня 2018.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads