Міжвузелле
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міжвузелле (лац.: internodium) — участак сцябла або парастка паміж двума сумежнымі вузламі (участкамі восі сцябла ці парастка, на якіх утвараюцца бакавыя органы).

Калі лісце размяшчаецца вельмі цесна, да прыкладу ў прыкаранёвых разетках у дзьмухаўца, стакротак, трыпутніка, міжвузеллі настолькі скарочаныя, што амаль непрыкметныя. У маладых парасткаў міжвузеллі кароткія і вузлы збліжаныя, а затым, па меры росту сцябла ці парасткаў, міжвузеллі даўжэюць, што абумоўлена дзейнасцюўтваральнай тканкі (мерыстэмы) , якая ў адных раслін размешчана ў аснаванні міжвузелляў (напрыклад, у метлюжковых і гваздзіковых ), а ў іншых - у іх верхніх частках (напрыклад, у трыпутніка) [1] .
Звычайна на сцябле узнікае шмат вузлоў і міжвузелляў. Ад даўжыні міжвузелляў залежыць даўжыня сцябла.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads