Міжмор’е

From Wikipedia, the free encyclopedia

Міжмор’е
Remove ads

«Міжмо́рʼе» (польск.: Międzymorze) — праект канфедэратыўнай дзяржавы, якая б абʼяднала Польшчу, Украіну, Беларусь, Літву, Латвію, Эстонію, Малдову, Венгрыю, Румынію, Югаславію, Чэхаславакію, а таксама, магчыма, Фінляндыю, высунуты Юзэфам Пілсудскім пасля Першай сусветнай вайны. Гэта канфедэрацыя павінна была распрасцерціся ад Чорнага мора да Балтыйскага, адсюль і назва.

Thumb
Карта планаванай канфедэрацыі. Светлым колерам пазначаны тэрыторыі Беларусі і Украіны, якія ўвайшлі ў Савецкую дзяржаву пасля 1921

Праектаваная канфедэрацыя мусіла адраджаць шматнацыянальную і шматкультурную традыцыю былой Рэчы Паспалітай. Пілсудскі лічыў, што яе аднаўленне дазволіць пазбегнуць дзяржавам Цэнтральнай і Усходняй Еўропы дамінавання Германіі ці Расіі. Ідэю апратэставалі СССР і ўсе заходнія дзяржавы, за выключэннем Францыі. На працягу двух дзесяцігоддзяў пасля краху ідэі Міжморʼя ўсе дзяржавы, якія павінны былі ўвайсці ў канфедэрацыю, апынуліся ў зоне ўплыву СССР.

Remove ads

Праблемы і супярэчынасці

Інспірацыяй праекта была ідэя адраджэння Рэчы Паспалітай, аднак план Пілсудскага сутыкнуўся з супраціўленнем як за мяжой, так і ўнутры краіны. Украінскія, беларускія і літоўскія нацыяналісты баяліся, што ў абʼяднанай дзяржаве непалякі (а асабліва некатолікі) апынуцца ў стане грамадзян другога гатунку. У самой Польшчы таксама было шмат прыхільнікаў стварэння чыста польскай нацыянальнай дзяржавы.

Поспех і параза

Усё ж Польшчы ўдалося шляхам вайны заняць Заходнюю Украіну і Беларусь, а таксама частку сучаснай Літвы (гл. Польска-савецкая вайна 1919—1921 гадоў). У выніку Пакту Молатава-Рыбентропа ў 1939 годзе гэтыя тэрыторыі перайшлі да СССР і былі размеркаваны паміж УССР, БССР і Літоўскай Рэспублікай.

Ідэя Міжморʼя ў цяперашні час

Пасля распаду СССР ідэя Міжморʼя і ў прыватнасці адраджэння Рэчы Паспалітай зноў узнікла ў некаторых палітычных асяродках Усходняй Еўропы. Беларускі народны фронт і Народны рух Украіны пад канец 80-х і напачатку 90-х гадоў актыўна распрацоўвалі ідэю Балта-Чарнаморскай Садружнасці (БЧС)[1]. У цяперашні час гэтая ідэя падтрымліваецца ўкраінскай партыяй «Свабода»[2].

У Польшчы ідэі стварэння Міжморʼя, а таксама адраджэння былой Рэчы Паспалітай шырока распаўсюджаны, у тым ліку сярод палітычнага кіраўніцтва. Гэты факт неаднаразова адзначаўся ў друку[3][4][5][6] [7][8][9][10][11] [12][13][14][15].

Напачатку 2010 года зʼявіўся шматмоўны праект Новая Рэчь Паспалітая Архівавана 8 лістапада 2018., прысвечаны адраджэнню Рэчы Паспалітай, у якую могуць увайсці Беларусь, Латвія, Літва, Польшча, Украіна. Гэты праект быў раскрытыкаваны ў Беларускай ваеннай газеце[16].

Зноскі

  1. Беларускі Народны Фронт ад пачатку меў геапалітычную канцэпцыю існавання Беларусі ў свеце, якая пасля распаду СССР зменшыла б небяспеку для Беларусі з боку Расіі і з боку Германіі. Такой ідэяй быў план Балтыйска-Чарнаморскай Садружнасці (БЧС) краін Усходняй Еўропы (Беларусь, Украіна, Эстонія, Латвія, Літва, Малдова, у перспектыве маглі далуцыцца Польшча і Славакія). Гэта план вяртання трэцяй сілы на падзелы ў Еўропе (так, як было раней, у ХIII-ХVIII ст.). БЧС — усход Еўропы перад еўраазіяцкай Расіяй. Зянон Пазняк. Беларусь — фарпост на ўсходзе Архівавана 19 чэрвеня 2010.
  2. Спрямувати зовнішньополітичні зусилля на побудову тісної політичної та економічної співдружності з природними союзниками — країнами Балто-Чорноморської геополітичної осі (Швеція, Норвегія, Фінляндія, Литва, Латвія, Естонія, Польща, Болгарія, в перспективі — Білорусь тощо). Ініціювати взаємовигідні ўгоди між цими державами та Україною в усіх стратегічно важливих галузях: торгівлі та митній політиці, енергетичній безпеці та транзиті, обороні тощо). Програма ВО «Свобода» Архівавана 30 чэрвеня 2012.
  3. Николай Сергеев. Сомнительные игры вокруг «Польского вопроса»(недаступная спасылка) // «Белорусская Военная Газета» № 45, 13 марта 2010 г.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads