Міжнародная асацыяцыя па таксанаміі раслін

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Міжнародная асацыяцыя па таксанаміі раслін (англ.: The International Association for Plant Taxonomy; IAPT) займаецца падтрыманнем таксанаміі раслін у стабільным стане і ўсталёўвае правілы наймення батанічных таксонаў. Заснавана ў 1950 годзе. Доўгі час штаб-кватэра арганізацыі знаходзілася ў Вене (Аўстрыя), у наш час (2013) размяшчаецца ў Браціславе (Славакія).

Хуткія факты Міжнародная асацыяцыя па таксанаміі раслін, Дата заснавання ...
Remove ads

Гісторыя

Заснавана 18 ліпеня 1950 года на VII Міжнародным батанічным кангрэсе, які праходзіў у Стакгольме (Швецыя). У наш час штаб-кватэра IAPT знаходзіцца ў Браціславе (Славакія). Прэзідэнтам з 2005 года з'яўляецца Дэвід Маберлі[en] (Каралеўскія батанічныя сады К’ю, Лондан). Асацыяцыя выдае таксанамічны часопіс Taxon, а таксама серыю Regnum Vegetabile, Міжнародны кодэкс батанічнай наменклатуры, Index Nominum Genericorum і Index Herbarorium.

Remove ads

Выданні

Taxon

Taxon[1] — штоквартальны часопіс IAPT. Выдаецца з 1951 года Міжнародным бюро па таксанаміі і наменклатуры раслін (англ.: International Bureau for Plant Taxonomy and Nomenclature). Хоць часопіс «прысвечаны сістэматыцы і эвалюцыйнай біялогіі з ухілам у батаніку»[2], ён больш за ўсё сфакусаваны на праблемах наменклатурнага характару, чым на шырэйшых пытаннях сістэматыкі раслін[3]. Часопіс таксама публікуе наменклатурныя прапановы Наменклатурнай секцыі Міжнароднага саюза біялагічных навук[4].

Regnum Vegetabile

Regnum Vegetabile[5] публікуе серыю кніг у вобласці таксанаміі раслін. Многіях з гэтых тамоў з'яўляюцца літаратурнымі аглядамі ці манаграфіямі па сістэматыцы раслін. Сярод асноўных выданняў і серый агульнага выкарыстання:

  • Міжнародны кодэкс батанічнай наменклатуры (англ.: International Code of Nomenclature for algae, fungi, and plants — «Міжнародны кодэкс наменклатуры водарасцяў, грыбоў і раслін») (Vol. 154, 2012). Даны кодэкс уяўляе сабой збор правілаў і рэкамендацый па найменні таксонаў раслін, грыбоў і некаторых іншых груп арганізмаў. Дзеючае ў наш час выданне вядома як Melbourne Code (так званы «Мельбурнскі кодэкс батанічнай наменклатуры»), паколькі яно было прынята ў 2011 годзе на XVIII Міжнародным батанічным кангрэсе ў Мельбурне (Аўстралія).
  • Міжнародны кодэкс наменклатуры культурных раслін (англ.: International Code of Nomenclature for Cultivated Plants), 7th edition (Vol. 144, 2005). Рэгулюе назвы сартоў(культывараў).
  • Index Nominum Genericorum (Vols. 100—102 & 113). Спіс усіх апублікаваных у рамках Кодэкса батанічных радавых назваў, уключаючы ўказанне на месца публікацыі і інфармацыю пра тыпавы від.
  • Index Herbariorum, 7th edition (Vol. 106, 1981). Даведнік па гербарыям свету з указаннем кантактнай інфармацыі і размешчаных у іх найважнейшых калекцыях. База даных кіруецца Нью-Ёркскім батанічным садам.
  • International Directory of Botanical Gardens (Vol. 95, 1977). Даведнік па батанічным садам і арбарэтумам усяго свету.
Remove ads

Гл. таксама

Зноскі

  1. TAXON — Journal of the IAPT.
  2. Davis & Heywood 1973, pp. 33-34.
  3. Taxon 53 (1): 2.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads