Міжнародна-прававая адказнасць

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Міжнародна-прававая адказнасць — адказнасць, суб'ектам якой з'яўляецца сама дзяржава. Настае ў выніку парушэння дзяржавай нормаў міжнарароднага права ці міжнародных абавязацельстваў. Дзяржава нясе таксама адказнасць за неправамерныя дзеянні або ўпушчэнні ўсіх сваіх органаў і дзеянні фізічных асоб, учыненыя на яе тэрыторыі.

Адрозніваюць адказнасць палітычную (ужыванне міжнародных санкцый  (руск.) і аддаванне задавальнення пацярпелай дзяржаве) і матэрыяльную (рэпарацыі і рэстаўрацыі). Рознагалоссі ў вызначэнні формаў і аб'ёмаў адказнасці вырашаюцца мірнымі сродкамі  (руск.), прадугледжанымі Статутам ААН. Найчасцей у такіх выпадках выкарыстоўваецца міжнародны арбітраж.

Калі дзяржава-парушальнік адмаўляецца ад выканання мер кампенсацыі або задавальнення, не пагаджаецца на мірнае ўрэгуляванне рознагалоссяў ці не выконвае рашэння кампетэнтнага міжнароднага органа, могуць быць ужыты адпаведныя міжнародныя санкцыі.


Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads