Міжнародны валютны фонд
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міжнародны валютны фонд, МВФ (англ.: International Monetary Fund, IMF) — міжнародная арганізацыя, якая назірае за глабальнай фінансавай сістэмай, макраэканамічнай палітыкай дзяржаў-членаў МВФ, асабліва за абменнымі курсамі валют і плацежным балансам. Арганізацыя ўтворана, каб стабілізаваць міжнародныя абменныя курсы і садзейнічаць эканамічнаму развіццю. МВФ таксама прапануе крэдыты, галоўным чынам для краін, якія перажываюць эканамічныя цяжкасці. Штаб-кватэра МВФ размешчана ў Вашынгтоне (ЗША).
Remove ads
Функцыі МВФ
- садзейнічанне міжнароднаму супрацоўніцтву ў грашовай палітыцы;
- развіццё сусветнага гандлю;
- крэдытаванне краін-удзельніц;
- стабілізацыя грашовых курсаў.
Удзельнікі
У якасці дзяржаў-заснавальніцаў у фондзе напачатку бралі ўдзел Балівія, Брытанія, Бельгія, Гандурас, Гватэмала, Грэцыя, Дамініканская Рэспубліка, ЗША, Індыя, Ірак, Іран, Ісландыя, Калумбія, Канада, Кітай, Куба (да 2 красавіка 1964 г.), Люксембург, Нарвегія, Нідэрланды, Парагвай, Паўднёвая Афрыка, Польшча (да 1950 г., аднавіла ўдзел 12 чэрвеня 1986 г.), Філіпіны, Францыя, Чэхаславакія (да 1954 г.), Егіпет, Эквадор і Эфіопія. Колькасць удзельнікаў устойліва павялічвалася і ў чэрвені 2010 года дасягнула 185 дзяржаў.
Урад Беларусі бярэ ўдзел у МВФ з 10 ліпеня 1992 года[5]. Урады ўсіх сумежных з Беларуссю краін таксама з’яўляюцца яго ўдзельнікамі. Урад Польшчы — ад заснавання фонду, Літвы — з 29 красавіка 1992 г.[6], Латвіі — з 19 мая 1992 г.[7], Расіі — з 1 чэрвеня 1992 г.[8], Украіны — з 3 верасня 1992 года[9].
Remove ads
У Беларусі
14 красавіка 2009 года, пасля чатырохгадовага перапынку, МВФ аднавіў у Беларусі пасаду свайго сталага прадстаўніка. Яе заняла Наталля Калядзіна, якая раней працавала старшым эканамістам Еўрапейскага аддзелу МВФ[10].
Зноскі
- Global Research Identifier Database — 2015. Праверана 13 чэрвеня 2020.
- Global LEI index Праверана 17 верасня 2024.
- Беларусь: грашовае становішча ў Фондзе па стане на 30 верасня 2010 (англ.). Даныя і статыстыка. Міжнародны валютны фонд (23 кастрычніка 2010).
- Літва: грашовае становішча ў Фондзе па стане на 30 верасня 2010 (англ.). Даныя і статыстыка. Міжнародны валютны фонд (23 кастрычніка 2010).
- Латвія: грашовае становішча ў Фондзе па стане на 30 верасня 2010 (англ.). Даныя і статыстыка. Міжнародны валютны фонд (23 кастрычніка 2010).
- Расійская Федэрацыя: грашовае становішча ў Фондзе па стане на 30 верасня 2010 (англ.). Даныя і статыстыка. Міжнародны валютны фонд (23 кастрычніка 2010).
- Украіна: грашовае становішча ў Фондзе па стане на 30 верасня 2010 (англ.). Даныя і статыстыка. Міжнародны валютны фонд (23 кастрычніка 2010).
- МВФ займеў сталага прадстаўніка ў Беларусі// Радыё «Свабода». 14 красавіка 2009
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads