Міжнародны камітэт славістаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міжнародны камітэт славістаў (МКС) — выканаўчы орган міжнароднага аб’яднання славістаў, заснаваны ў 1955 годзе ў Бялградзе на Міжнароднай нарадзе славістаў. Мае на мэце наладжванне міжнароднага супрацоўніцтва славістаў для спрыяння развіццю навук пра славянскія мовы і літаратуры, вывучэнню гісторыі і культуры славянскіх народаў.
Структура
Міжнародны камітэт славістаў узначальвае старшыня, які выбіраецца на 5 гадоў ад краіны, дзе адбудзецца чарговы з’езд. Пры камітэце дзейнічаюць камісіі, якія каардынуюць працу славістаў па сваім профілі ў міжнародным маштабе. Праз кожныя 5 гадоў Міжнародны камітэт славістаў склікае Міжнародныя з’езды славістаў. Паміж з’ездамі праходзяць пленарныя пасяджэнні, на якіх разглядаюцца навуковая праблематыка чарговага з’езда, яго праграма, структура і колькасны склад, абмяркоўваецца дзейнасць навуковых камісій, выданне прац з’езда і інш.
Remove ads
Літаратура
- Цыхун, Г. А. Славістаў міжнародны камітэт // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads