Міжнародны мужчынскі дзень

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Міжнародны мужчынскі дзень (англ.: International Men's Day, IMD) — штогадовае міжнароднае свята, якое адзначаецца 19 лістапада. Упершыню яго адзначылі ў 1999 годзе ў Трынідад і Табага. Пасля гэта свята знайшло падтрымку ў Аўстраліі, краінах Карыбскага басейна, Паўночнай Амерыкі, Азіі, Еўропы і ў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый[1][2].

Мэтамі стварэння Міжнароднага мужчынскага дня з'яўляюцца прыцягнення ўвагі да гендарнай дыскрымінацыі і да праблемы няроўнасці полаў. Арганізатарамі свята робіцца ўпор на захаванне здароўя хлопчыкаў і мужчын[2][3][4][5], і падкрэсленне пазітыўнага ўплыву мужчын на сям'ю і выхаванне дзяцей[3][6][7]. Гаворачы ад імя ЮНЕСКА, Інгеборг Брэйнес, дырэктар па сувязях з грамадскасцю Бюро ЮНЕСКА ў Жэневе, а таксама былы кіраўнік праграмы «Жанчыны і гендарная няроўнасць», адзначыла: «Гэта выдатная ідэя, якая дазволіць палепшыць гендарны баланс». Таксама яна дадала, што ЮНЕСКА спадзяецца на супрацоўніцтва з арганізатарамі IMD[1][2].

У наш час свята святкуецца ў Аўстраліі, Вялікабрытаніі, Венгрыі, Гане, Індыі, Ірландыі, Мальце, Трынідад і Табага, ЗША, ПАР, Сінгапуры і Ямайцы[8].

Remove ads

Гл. таксама

Зноскі

  1. UNESCO comes out in Support of International Men’s Day // The Trinidad Guardian. — 2001.
  2. Интервью с доктором Джероме Тилуксингхом(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 студзеня 2011. Праверана 19 лістапада 2011.
  3. International Men’s Day — Do we care? // Прэс-рэліз Men’s Health & Wellbeing Association (MHWA) ACT — 2004.
  4. Join in Celebrating International Men’s Day, by Harrack Balramsingh — ліст у рэдакцыю Cayman Net News ад 13 лістапада 2001 года
  5. International Men’s Day Global Website: Trinidad and Tobago Архівавана 27 кастрычніка 2010. (запісы доктара Тылуксінгха пра мэты IMD)
  6. International Men’s Day Global Website Archive(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 кастрычніка 2010. Праверана 19 лістапада 2011.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads