Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў (МСБП) — добраахвотная няўрадавая грамадская арганізацыя беларускіх літаратараў. Заснаваная ў 2022 годзе ў Вільні. Кіраўнік — Дзмітрый Плакс, прэс-сакратар — Ціхан Чарнякевіч.
Remove ads
Мэты
Мэтай арганізацыі з’яўляецца пашырэнне прасторы беларускай літаратуры ў свеце, інфармаванне беларускіх літаратараў і грамадскасці, абарона аўтарскага права, арганізацыя літаратурных мерапрыемстваў, адукацыйных праектаў у сферы літаратуры і літаратуразнаўства як у Беларусі, так і па-за яе межамі[1].
Гісторыя
Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў паўстаў з ініцыятывы пісьменніка і перакладчыка Дзмітрыя Плакса[1].
Арганізацыя запісвае аўдыёкнігі беларускіх пісьменнікаў[2], праводзіць агляд парушэнняў моўных правоў у Беларусі[3][4].
У 2023 годзе Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў абвясціў пра правядзенне конкурса да 100-годдзя літаратурнага аб’яднання «Маладняк»[5].
Зноскі
- Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў . Белліт (31 жніўня 2022). Праверана 1 снежня 2023.
- Аўдыякнігі выдавецтва . audiobooks.by. Праверана 1 снежня 2023.
- Агляд парушэнняў моўных правоў у Беларусі за перыяд з 1 студзеня па 30 чэрвеня 2022 года . Беларускі ПЭН-цэнтр (20 ліпеня 2022). Праверана 1 снежня 2023.
- Міжнародны Саюз беларускіх пісьменнікаў: Дыскрымінацыя беларускай мовы ў Беларусі ўзмацняецца . Будзьма беларусамі! (14 ліпеня 2023). Праверана 1 снежня 2023.
- Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў абвяшчае конкурс да 100-годдзя літаратурнага аб’яднання «Маладняк» . Reform.by (14 сакавіка 2023). Праверана 1 снежня 2023.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads