Мікалаеўка (Буда-Кашалёўскі раён)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікалаеўка — вёска ў Губіцкім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.
Вакол лес. Паблізу ёсць паклады жалязняку.
Remove ads
Геаграфія
Размяшчэнне
У 22 км на захад ад Буда-Кашалёва, 65 км ад Гомеля, 14 км ад чыгуначнай станцыі Забаб’е (на лініі Жлобін — Гомель).
Транспартная сетка
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Жлобін — Гомель. Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай вуліцы, блізкай да шыротнай арыентацыі і забудаванай драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя
Па пісьмовых крыніцах вядомая з канца XIX стагоддзя як ваколіца ў Недайскай воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні. У 1909 годзе 160 дзесяцін зямлі.
У 1929 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны акупанты спалілі 12 двароў; 18 жыхароў вёскі загінулі на фронце. У 1959 годзе ў складзе калгаса імя Ф. Энгельса (цэнтр — вёска Губічы).
Насельніцтва
Колькасць
- 2004 год — 6 гаспадарак, 8 жыхароў.
Дынаміка
- 1897 год — 23 двары, 140 жыхароў (паводле перапісу).
- 1909 год — 195 жыхароў.
- 1940 год — 30 двароў, 124 жыхара.
- 1959 год — 127 жыхароў (паводле перапісу).
- 2004 год — 6 гаспадарак, 8 жыхароў.
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads