Мікалаеўскі сельсавет (Шумілінскі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мікала́еўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Мікалаева.

Хуткія факты Мікалаеўскі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 1 красавіка 1960 года ў складзе Сіроцінскага раёна Віцебскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Мішкавіцкага і Баранькаўскага сельсаветаў[1]. 23 лістапада 1961 года Сіроцінскі раён перайменаваны ў Шумілінскі. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Бешанковіцкага раёна. У 1963 годзе ў склад Бешанковіцкага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Акулёнкі, Галі, Запруддзе, Клімава, Лутаўе і Міралюбава)[2]. З 30 ліпеня 1966 года сельсавет у складзе адноўленага Шумілінскага раёна. 10 жніўня 1970 года ў склад сельсавета з Дабейскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Акулёнкі, Галі, Запруддзе, Клімава, Лутаўе і Міралюбава)[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 48 населеных пунктаў[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1498 чалавек[5], з іх 94,5 % — беларусы, 4,5 % — рускія, 0,7 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года — 1089 чалавек[7].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads