Мікалай Іванавіч Святаполк-Мірскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мікалай Іванавіч Святаполк-Мірскі
Remove ads

Мікалай Іванавіч Святаполк-Мірскі (5 ліпеня 1833, Санкт-Пецярбург — 15 ліпеня 1898, Мір) — князь, прадстаўнік роду Святаполк-Мірскіх, сын Тамаша Тэафіла Яна, генерал-ад’ютант, генерал ад кавалерыі, член Дзяржаўнага Савета, адзін з уладальнікаў Мірскага замка.

Скончыў Пажаскі корпус. Вайсковую службу пачаў на Каўказе. У Руска-турэцкую вайну 1877—78 камандаваў дывізіяй. Камандаваў габраўскім атрадам, які штурмаваў Шыпкінскі перавал у Балгарыі. У тым атрадзе знаходзіўся сын расійскага імператара Мікалая I вялікі князь Мікалай Мікалаевіч.

У 1868 годзе Мікалай Іванавіч узяў шлюб з Клеапатрай Міхайлаўнай Ханыкавай, на вяселлі прысутнічаў сам імператар Мікалай I з жонкай. Ад гэтага шлюбу князь меў сем дзяцей.

З 1881 года наказны атаман Войска Данскога. У 1891 годзе набыў маёнтак, у які ўваходзіў у тым ліку і Мірскі замак, дзе збіраўся ўладкаваць радавое гняздо. Не стаўшы аднаўляць знаходзіўшыся ў дрэнным стане замак, пабудаваў побач палац і вінакурны завод, заклаў парк, вырыў каля замка сажалку.

Пахаваны ў радавой капліцы-пахавальні. Доўгі час паводле ўскосных сведчанняў лічылася, што князь быў пахаваны ў сутарэннях Мікалаеўскай царквы. Ва ўспамінах Марыі Святаполк-Мірскай ёсць дакладныя звесткі, што першапачаткова часова Мікалай Святаполк-Мірскі быў сапраўды пахаваны ў царкве, як і ягоны сын Уладзімір ў 1906 годзе, і толькі пасля заканчэння будаўніцтва пахавальні яны былі перапахаваны. Ва ўспамінах Марыі пра княгіню Клеапатру Міхайлаўну напісана наступнае: «Пахаваная ў сямейным склепе ў Міры паміж мужам і сынам Уладзімірам»[4].

Remove ads

Зноскі

  1. Lundy D. R. Prince Nicolai Ivanovitch Sviatopolk-Mirsky // The Peerage
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q67129259'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q21401824'></a>
  2. Lundy D. R. The Peerage
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q67129259'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q21401824'></a>
  3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads