Мікалай Ільіч Бялуга
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікалай Ільіч Бялуга (1885, в. Лакно, Гродзенскі павет, цяпер Гродзенскі раён — пасля 1960, Гродна[1]) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
Remove ads
Біяграфія


З беларускай сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1919—1924 гадах служыў у Чырвонай арміі. З 1920 года член ВКП(б). З 1929 да 1933 года віцэ-прэзідэнт БелАН, загадчык сектара (аддзела) Белкаапсаюза[1]. Старшыня Цэнтральнага бюро краязнаўства.
Арыштаваны 19 студзеня 1933 года. Асуджаны пастановай калегіі АДПУ СССР 2.4.1933 як «удзельнік контррэвалюцыйнай шкодніцкай арганізацыі» і за «сабатаж» да 3 гадоў пазбаўлення волі. Этапаваны ў Казахстан[1].
Пасля вызвалення жыў у Гродне. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР 28.10.1960. Асабовая справа Бялугі № 16776-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі[1].
Remove ads
Зноскі
- БЯЛУГА Мікалай Ільіч // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 3. Кніга 1 / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Мн., 2004.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads