Мікалай Аляксандравіч Крукоўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікала́й Алякса́ндравіч Крукоўскі (нар. 3 студзеня 1952, в. Буйновічы Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы міністр сувязі Рэспублікі Беларусь (2000—2001).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Мінскі электратэхнікум сувязі (1976), Маскоўскі інстытут сувязі (1989), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2004).
Пасля заканчэння Мінскага электратэхнікума сувязі працаваў старшым электрамеханікам ў Брагінскім лінейна-тэхнічным цэху Рэчыцкага эксплуатацыйна-тэхнічнага вузла сувязі, займаў пасады намесніка начальніка Брагінскага лінейна-тэхнічнага цэха, начальніка Брагінскага лінейна-тэхнічнага ўчастка Рэчыцкага эксплуатацыйна-тэхнічнага вузла сувязі.
1987—1995 — начальнік Кіраўскага раённага вузла сувязі Магілёўскага абласнога вытворча-тэхнічнага кіравання сувязі.
З ліпеня 1995 года — намеснік начальніка ўпраўлення электрасувязі Міністэрства сувязі і інфарматыкі Рэспублікі Беларусь.
Са жніўня 1995 года прызначаны першым намеснікам генеральнага дырэктара — дырэктарам па эксплуатацыі сетак РА «Белтэлекам».
Са студзеня 2000 года па люты 2001 — Міністр сувязі Рэспублікі Беларусь[1][2].
З сакавіка 2001 па жнівень 2005 года — генеральны дырэктар РА «Белтэлекам» (з ліпеня 2004 года РУП «Белтэлекам»).
З верасня 2005 года — генеральны дырэктар ААТ «Белсувязьбуд».
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads