Мікалай Аляксандравіч Троіцкі
вучоны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікалай Аляксандравіч Тро́іцкі[1] (руск.: Николай Александрович Троицкий; 3 красавіка 1927, Таржок — 18 мая 1999) — вучоны ў галіне генетыкі мікраарганізмаў, доктар біялагічных навук (1970), прафесар (1972).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў горадзе Таржок Наваторжскага павета Цвярской губерні (сучасны адміністрацыйны цэнтр Таржоцкага раёна Цвярской вобласці Расіі). У 1948 годзе скончыў Маскоўскі зоаветэрынарны інстытут. З 1957 года працаваў у Беларускім навукова-даследчым ветэрынарным інстытуце. З 1959 года ў Інстытуце генетыкі і цыталогіі, дзе ў 1965—1999 гадах займаў пасаду загадчыка лабараторыяй.
Навуковая дзейнасць
Аўтар навуковых прац па праблемах генетычнай эфектыўнасці прамежкавых нейтронаў і іх уплыву на спадчыннасць, генетычнай інжынерыі азотфіксавальных мікраарганізмаў.
Сярод апублікаванага:
- Современные проблемы радиационной генетики. — М., 1969. (у сааўтарстве);
- Генетические эффекты промежуточных нейтронов / Н. А. Троицкий, Н. В. Турбин, М. А. Арсеньева; Ин-т генетики и цитологии АН БССР. — Минск: Наука и техника, 1971.;
- Конъюгация бактерий. — Мн., 1978. (разам з С. Я. Драмашка і К. М. Якавенка);
- Генетическая инженерия: науч. изд. / Н. А. Троицкий, Н. А. Картель; АН БССР, Ин-т генетики и цитологии, Белорусское о-во генетиков и селекционеров. — Минск: Наука и техника, 1980.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads